Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 сакавіка 2022, 09:28

Лукашэнка падкрэсліў важнасць узаемнай падтрымкі Беларусі і Турцыі, у тым ліку для суверэнітэту дзвюх краін

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана з 30-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дзякуючы цвёрдай палітычнай волі нашы краіны падышлі да гэтай даты з сур'ёзнымі вынікамі супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, у першую чаргу ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай галінах", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў сучасных умовах важнасць захавання ўзаемнай падтрымкі, раўнапраўных партнёрскіх сувязей паміж Мінскам і Анкарой цяжка пераацаніць, у тым ліку для суверэнітэту дзвюх краін.

"Перакананы, што значны патэнцыял і зацікаўленасць абодвух бакоў абумовяць далейшае паспяховае развіццё ўзаемавыгадных беларуска-турэцкіх адносін", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Рэджэпу Таіпу Эрдагану моцнага здароўя і плённай дзяржаўнай дзейнасці, а дружалюбнаму народу Турцыі - міру і салідарнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі