Сцяг Серада, 1 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 красавіка 2024, 09:00

Лукашэнка падкрэсліў усё большую ролю і значэнне войскаў ППА

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ваеннаслужачых і ветэранаў войскаў проціпаветранай абароны з прафесійным святам - Днём войскаў ППА. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на ўсё большую ролю і значэнне войскаў ППА, іх аснашчэнне самай сучаснай тэхнікай і ўзбраеннем. Гэтыя войскі дэманструюць выдатную палявую вывучку ў ходзе мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі, канстатаваў Прэзідэнт. А галоўнымі якасцямі для воінаў ППА былі і застаюцца высокі прафесіяналізм, гонар, доблесць і мужнасць, якія даюць магчымасць аператыўна і якасна вырашаць самыя складаныя задачы па абароне паветраных рубяжоў Айчыны.

"Перакананы, што вы і далей, прадаўжаючы слаўныя традыцыі ветэранаў і застаючыся ўзорам вернасці прысязе і воінскаму абавязку, зробіце ўсё, каб над нашай краінай заўсёды было чыстае неба", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў ваеннаслужачым і ветэранам войскаў ППА за службу і пажадаў ім моцнага здароўя, міру, дабра і новых дасягненняў у ратнай працы на карысць Беларусі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі