Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 снежня 2022, 14:46

Лукашэнка падказаў спосаб павысіць зарплаты работнікам рай- і гарвыканкамаў

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пры разглядзе кадравых пытанняў закрануў пытанне зарплат работнікаў выканкамаў на месцах. Адзін са шляхоў іх павышэння кіраўнік дзяржавы бачыць у аптымізацыі колькасці адпаведных структур пры захаванні існуючага фонду заработнай платы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца заработнай платы, я думаю, вы добра ведаеце мае ўстаноўкі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што раней ужо быў выпрацаваны падыход, пры якім магчыма павышэнне зарплат пры скарачэнні кіраўніцкага апарату. Дапусцім, калі скараціць колькасць работнікаў райвыканкама з 70 да 40 чалавек, то зарплатны фонд, які вызваліўся, усё роўна застанецца ў распараджэнні кіраўніка раёна. "А нам можна ў цяперашняй сітуацыі, павысіўшы дысцыпліну выканальніцкую і тэхналагічную, палову мець у райвыканкаме. Я справіўся б з 45-ю. А ўвесь астатні фонд падзяліце так, як вы лічыце патрэбным, сярод астатніх. І нешта потым - будзе эканоміка развівацца - з бюджэту дабавім", - сказаў Прэзідэнт.

"Не толькі чыноўнікам. Вы ведаеце, нядаўна прынята рашэнне па ўсіх бюджэтніках. І настаўнікі, і ўрачы, і ваенныя, і гэтак далей", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз заклікаў паглядзець, колькі рэальна патрэбна чалавек у тым ці іншым райвыканкаме або гарвыканкаме. "Не трымайце залішнюю колькасць. Фонд зарплаты ў вас як быў на той час, калі я прымаў рашэнне, ён так і застанецца, - запэўніў кіраўнік дзяржавы. - Ніхто гэтыя грошы не забярэ і не ўкрадзе. Гэта я вам гарантую. Таму рэалізуйце вось гэтыя рэчы. На два чалавекі скароціцеся - пакідайце фонд зарплаты ў сябе".

Кадры, якія вызваляцца, Прэзідэнт прапанаваў накіроўваць на іншыя адказныя ўчасткі работы, напрыклад, у сельскую гаспадарку. "Слухайце, у мае часы пайсці з райкама партыі і з райвыканкама дырэктарам саўгаса або старшынёй калгаса неймаверны быў гонар. У чарзе стаялі, - сказаў ён. - Ну калі яны надзейныя, моцныя ў вас (кадры. - Заўвага БЕЛТА) у райвыканкаме, ну, ідзіце папрацуйце".

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што за апошнія гады за кошт узбуйнення і аптымізацыі скарацілася і колькасць гаспадарак. Гэты працэс будзе прадаўжацца. "Таму што на буйнатаварных гаспадарках нармальна працуюць. Таму аптымізацыя будзе ісці. Не трэба штучна гэта рабіць. Дзе саспелі, там і рухаемся", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі