14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падатковая сістэма павінна быць справядлівай. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў пры назначэнні Дзмітрыя Кійко міністрам па падатках і зборах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Што датычыцца падатковай сістэмы, па-мойму, у нас больш-менш стабільная падатковая сістэма. Тым не менш, свежым поглядам паглядзіце, што трэба зрабіць. Таксама вас арыентую на тое, каб вы не захапляліся залішнімі рыначнымі катэгорыямі. Нам патрэбна нармальнае жыццё і нармальная работа прадпрыемстваў. Ад падаткаабкладання шмат залежыць, калі не ўсё іншы раз. Таму паглядзіце свежым поглядам, прааналізуйце нашу падатковую сістэму. І адразу ўнясіце прапановы і свае заўвагі, калі нам трэба недзе нешта зрабіць. Важнейшы напрамак работы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў, што падатковая сістэма павінна быць справядлівай. "Не скажу, што ў нас усё справядліва. Паглядзіце льготы, якімі мы абклалі (у двукоссі) многія прадпрыемствы, якія гэтыя льготы не павінны мець. Ды і на насельніцтва. Той, хто павінен мець падтрымку і льготы, той павінен мець. Хто не, значыць, не. Павінен працаваць, упірацца і падтрымліваць дзяржаву. Нам гэта ў гэты час вельмі патрэбна. Па ўсіх напрамках", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-