Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка падарыў Рахмону копію слуцкага пояса і сувеніры II Еўрапейскіх гульняў

Прэзідэнт 28.06.2019 | 15:07

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Таджыкістана Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон пасля завяршэння афіцыйных перагавораў у Палацы Незалежнасці абмяняліся падарункамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падарыў Эмамалі Рахмону створаную па старадаўняй тэхналогіі копію слуцкага пояса, а таксама сувеніры II Еўрапейскіх гульняў - пано з моранага дуба з замацаванымі на ім медальёнамі, якія сімвалізуюць 15 відаў спорту, прадстаўленых на форуме, эксклюзіўны набор шакаладу і талісман II Еўрапейскіх гульняў - лісяня Лесіка.

У сваю чаргу Эмамалі Рахмон падарыў кіраўніку беларускай дзяржавы нацыянальны таджыкскі кінжал Ханджар ручной работы, выраблены з выкарыстаннем косці аленя, з роспісам і гравюрай. Яшчэ адзін падарунак - карціна на палатне, на якой намаляваны Палац Наўруз. Гэты этнакультурны комплекс уключаны ў пералік васьмі дзівосаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Рэкамендацыі для тых, хто плануе паездкі ў Ізраіль Пры ўзнікненні спрэчных сітуацый на граніцы прасіць супрацоўнікаў міграцыйнай службы звязацца з запрашаючымі асобамі для пацвярджэння імі гатоўнасці прыняць вас ва ўзгодненыя тэрміны.