Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 жніўня 2022, 15:24

Лукашэнка пабываў на прадпрыемстве, дзе "слесар і акадэмік працуюць у звязцы". Што ж тут вырабляюць?

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 жніўня наведаў Мінскі механічны завод імя С.І.Вавілава - кіруючую кампанію холдынга "БелОМА", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На прадпрыемстве кіраўніку дзяржавы прадэманстравалі новыя распрацоўкі ў сферы оптаэлектронікі. Прэзідэнт азнаёміўся з вытворчасцю на ўчастку высокапрадукцыйных, высокадакладных апрацоўчых цэнтраў з лікавым праграмным кіраваннем.

"Гэта супервытворчасць. Малайцы! Дзе працуюць слесар і акадэмік у адным вузле, у адной звязцы", - падзяліўся сваімі ўражаннямі з журналістамі Аляксандр Лукашэнка.

Беларускае оптыка-механічнае аб'яднанне (з 2011 года - холдынг "БелОМА") - прызнаны лідар оптыка-электроннага прыборабудавання. Гісторыя холдынга "БелОМА" пачынаецца ў 1957 годзе з заснавання Мінскага механічнага завода імя С.І.Вавілава. Цяпер гэта ўніверсальнае шматпрофільнае аб'яднанне, дзе распрацоўваюць і вырабляюць лазерныя, оптыка-электронныя і оптыка-механічныя прыборы і сістэмы. Гэта не толькі прадукцыя ваеннага прызначэння, але і медыцынскія вырабы.

"Грошы трэба ўкладваць у тыя напрамкі, дзе ў нас ёсць кампетэнцыі, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка на прадпрыемстве. - Калі ёсць, трэба гэта рабіць і даводзіць да сусветнага, вышэй за сусветны ўзровень".

Холдынг таксама выпускае кампаненты тармазных сістэм велікагрузных аўтамабіляў, бытавыя прыборы ўліку газу, ІЧ-выпраменьвальнікі для агульнага і лакальнага абагравання памяшканняў, тавары народнага спажывання (электрасушылкі, электрасокавыціскалкі, электрасокавыціскалкі-шаткоўні) і шмат іншага.

Адзін з перспектыўных праектаў - стварэнне сістэм ABS і EBS тармазнога прывода для велікагрузных аўтамабіляў. "Вельмі запатрабавана. Расія ўся ў чарзе стаіць. Мы канкурыравалі з імі, але цяпер з'явілася ніша, наша задача - гэту нішу заняць", - далажыў кіраўніку дзяржавы генеральны дырэктар холдынга Аляксандр Мароз.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі