12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў зрабіць візіт у В'етнам. Аб гэтым ён заявіў па выніках перагавораў з Генеральным сакратаром Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В'етнама То Ламам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік беларускай дзяржавы падзякаваў за запрашэнне наведаць В'етнам.
"Абяцаю, што ў бліжэйшы час мы з вамі сустрэнемся ў вас на радзіме. І зможам пачатак сённяшніх пагадненняў і дамоўленасцей у чымсьці рэалізаваць. Мне здаецца, мы напрацуем яшчэ шэраг прынцыповых канкрэтных пагадненняў і падпішам ужо ў вашай сталіцы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён яшчэ раз падзякаваў То Ламу за візіт у Беларусь. "Ён для нас быў вельмі важным і актуальным. А самае галоўнае, своечасовым", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-