Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 кастрычніка 2022, 13:11

Лукашэнка паабяцаў жорстка патрабаваць з мясцовай вертыкалі за рэалізацыю інвестпраектаў у рэгіёнах

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў строга кантраляваць, як ідзе выкананне яго патрабавання аб рэалізацыі ў кожным раёне мінімум аднаго інвестыцыйнага праекта. Адпаведную заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў, прымаючы кадравыя рашэнні аб назначэнні кіраўнікоў райвыканкамаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў Прэзідэнт, традыцыйна кіраўнікі мясцовай вертыкалі займаюцца пераважна пытаннямі сельскагаспадарчай тэматыкі, яны адказныя за своечасовае і якаснае правядзенне пасяўной, уборачнай кампаній, эфектыўную работу прадпрыемстваў АПК. У меншай ступені кіраўнікі раёнаў заняты сацыяльнымі пытаннямі (работай сацыяльнай сферы, адукацыі, культуры, аховы здароўя), паколькі там па вялікім рахунку сістэма выбудавана і працуе.

"Адзінае, за што будзе жорсткае патрабаванне і дзе вам трэба напружвацца, - гэта той адзін праект у раёне, які вы павінны ажыццявіць, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да старшынь райвыканкамаў. - У кожным раёне вы павінны стварыць новае прадпрыемства, новы аб'ект. Прыкладна да 100 чалавек рабочых месцаў. Перспектыўнае, добрае прадпрыемства, прадукцыю якога мы зможам прадаць на знешніх рынках перш за ўсё, і на ўнутраным. Вось за гэта, Ігар Пятровіч (кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка. - Заўвага БЕЛТА)... У вас на кантролі, урад павінен далучыцца. Не дай бог будзе правалены гэты праект. У будучым годзе паглядзім на старшынь райвыканкамаў, якія праекты пад вашым кантролем яны рэалізавалі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі