Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 кастрычніка 2019, 12:42

Лукашэнка паабяцаў падтрымку вытворцам рыбнай прадукцыі

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржава гатова аказаць фінансавую падтрымку вытворцам рыбнай прадукцыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, узгадняючы назначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ўзгадніў старшыню Дрыбінскага раённага Савета дэпутатаў Дзмітрыя Пімашэнку на пасаду старшыні Мсціслаўскага райвыканкама. Прэзідэнт пацікавіўся, ці знаёмы Дзмітрый Пімашэнка з новым рэгіёнам і якія задачы стаяць перад кіраўніцтвам. "Раён не мае таго ўзроўню, які павінен мець. Гэта жытніца Магілёўшчыны, і вынікі работы там павінны быць у разы лепшыя. Гэта значыць вы пастаянна будзеце на вачах", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў аб сваім патрабаванні шукаць новыя напрамкі развіцця ў сельскай гаспадарцы. У той жа час, адзначыў ён, не трэба забываць пра тэхналогіі і дысцыпліну, што зарэкамендавалі сябе, у гаспадарках. "Нам патрэбны перш за ўсё эканамічны вынік, патрэбны прыбытак, грашовыя сродкі. У Мсціславе гэта можна мець, - перакананы кіраўнік дзяржавы. - Трэба разабрацца, чым там займацца ў перспектыве, асабліва ў частцы нечага новага".

Аляксандр Лукашэнка прывёў у прыклад рыбную вытворчасць, назваўшы яе вельмі рэнтабельнай галіной. "Рынак - вырабляй не хачу. І ёсць добрыя ўзоры. Чаму мы гэтым не займаемся? Тым больш мы гатовы ў разумных аб'ёмах прафінансаваць, пракрэдытаваць такія праекты", - заявіў ён.

На пасаду старшыні Дубровенскага райвыканкама ўзгоднены Анатоль Лукашоў. Да гэтага часу ён быў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што работа ў парламенце - гэта добры вопыт для любога чалавека. "Прынамсі, вы ведаеце, што робіцца наверсе. Для раёна гэта будзе нядрэнна", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі