Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 лістапада 2020, 13:09

Лукашэнка паабяцаў наведаць шэраг медустаноў, занятых у лячэнні хворых на каранавірус

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў у хуткім часе наведаць шэраг устаноў аховы здароўя, занятых у лячэнні хворых на каранавірус. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з калектывам 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што з наведвання 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска пачнецца серыя яго візітаў па медыцынскіх установах рэгіёнаў краіны. Прэзідэнт, паводле яго слоў, мае намер наведаць бальніцы ў кожнай з абласцей Беларусі, каб асабіста ўпэўніцца ў тым, што дапамога аказваецца на высокім узроўні, і вывучыць, як удасканаліць працэс лячэння.

У якасці магчымых месцаў наведвання кіраўнік дзяржавы назваў Магілёў, Гродна і Мінскую вобласць. "Гэта толькі пачатак. Я маю намер пабываць ва ўсіх абласцях, - сказаў ён. - Калі вельмі востры перыяд - трэба ўдасканальваць сістэму, і мы бачым, чаго не хапае". У прыватнасці, калі быў выяўлены недахоп апаратаў камп'ютарнай тамаграфіі, партыя гэтых апаратаў была закуплена і пастаўлена ў Беларусь пры садзейнічанні Міхаіла Гуцарыева.

"Павінен вас папярэдзіць, каб вы разумелі: у гэты перыяд, калі сусветная эканоміка спынілася, і нам няпроста. Мы ж не маем ад нафты, газу велізарных фінансавых рэсурсаў. Нам няпроста ў гэты перыяд траціць вялікія грошы. У гэты перыяд толькі за год на вас і на лячэнне ад кавіду мы патрацім з бюджэту 800 мільёнаў долараў, лічыце, амаль мільярд. Гэта каласальная сума, і гэта ўсё бюджэтныя грошы. У нас жа бясплатная, як кажуць, медыцына. Нічога яна не бясплатная - гэта медыцына за кошт бюджэту, гэтак жа як і адукацыя. Таму гэта вельмі вялікія грошы", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі