Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 сакавіка 2021, 12:54

Лукашэнка паабяцаў дапамагчы ў пераглядзе ўмоў мэтавай падрыхтоўкі медыкаў

12 сакавіка, Маладзечна /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў дапамагчы ў пераглядзе ўмоў мэтавай падрыхтоўкі медыкаў. Аб гэтым ён заявіў сёння, сустракаючыся з работнікамі Маладзечанскай ЦРБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адно з зададзеных пытанняў датычылася мэтавай падрыхтоўкі медыкаў у ВНУ. Цяпер гэта магчыма толькі для далейшай работы ў сельскай мясцовасці і малых населеных пунктах з насельніцтвам да 20 тыс. чалавек. Аляксандр Лукашэнка згадзіўся, што не трэба гэтым абмяжоўвацца, каб даць магчымасць мэтавай падрыхтоўкі і для патрэб іншых населеных пунктаў.

"Гэта мы зробім. Я ведаю гэту праблему. Яна не першы раз перада мной ставіцца", - заявіў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што калі прымалася рашэнне аб мэтавай падрыхтоўцы медыкаў менавіта для малых населеных пунктаў, там была сур'ёзная кадравая праблема, і трэба было выратоўваць сітуацыю. "Таму прадаставілі такую магчымасць. Але падыход няправільны. Мы гэта цяпер бачым. Што значыць - да 20 тыс. можна, а дзе 70-100 тыс. і больш - там нельга? Таму трэба падыходзіць больш канкрэтна: патрэбна ў Маладзечна тры ўрачы, значыць улады з вашай падачы прымаюць рашэнне (грамадскія арганізацыі падключым), што трэба іх падрыхтаваць. Вы іх падабралі, за іх галавой адказваеце. Мэтавыя накіраванні трэба выдаваць тым, каму вы лічаце патрэбным, хто будзе сапраўдны ўрач", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што мэтавую падрыхтоўку не трэба абмяжоўваць колькасцю якіх-небудзь гарадоў і вёсак. "Можа, і ў Мінску недзе трэба некаму даць мэтавае накіраванне. Але ён вернецца канкрэтна туды, куды павінен", - сказаў ён.

Прэзідэнт таксама заявіў, што ў бліжэйшы час на ўзроўні кіраўніка дзяржавы зноў вернуцца да пытанняў вышэйшай адукацыі. "Будзем глядзець. Гэта ж не толькі ва ўрачоў. Будзем па ўсіх напрамках глядзець па мэтавай падрыхтоўцы. І я не прыхільнік абмяжоўваць нават па прафесіях і спецыяльнасцях".

"Мы ў бліжэйшы час вернемся да цэнтралізаванага тэсціравання, аб чым я нямала гаварыў. Прапановы ўжо ўнеслі. І па мэтавым назначэнні. Вырашым гэту праблему", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі