Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 верасня 2021, 12:40

Лукашэнка паабяцаў "Беларуснафце" садзейнічанне ў пытанні развіцця інфраструктуры пад электрамабілі

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе ВА "Беларуснафта" на далейшае актыўнае развіццё ў Беларусі інфраструктуры для зарадкі электрамабіляў. Пры гэтым ён паабяцаў, што будзе садзейнічаць у плане ўстаранення залішняй цяганіны і бюракратызму. Аб гэтым ён заявіў сёння, прымаючы з дакладам генеральнага дырэктара ВА "Беларуснафта" Аляксандра Ляхава. На мерапрыемстве таксама прысутнічала старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзякуй вам, што заняліся гэтымі запраўкамі - электра. Я бачу, што зрух сур'ёзны, але сёння мы знімем усялякую цяганіну і ўсялякі бюракратызм. Не саромцеся пра гэта гаварыць адкрыта. Вы ж яшчэ і сенатар. Калі патрэбна вам падтрымка, або, як цяпер можна гаварыць, садзейнічанне, ну дык вось садзейнічанне. Старшыня Савета заўсёды вас падтрымае. Любы дакумент мне напрамую даложыць, калі гэта патрэбна. Не - ва ўрадзе прапануе тую ці іншую ідэю", - сказаў Прэзідэнт.

"Але мы не можам загубіць вось гэту тэндэнцыю электрамабіляў. А для электрамабіляў патрэбны хуткія запраўкі. Вельмі хуткія. І ў Віцебску, нібыта, мы можам гэта рабіць (абсталяванне. - Заўвага БЕЛТА). Трэба тады актыўней разгортваць гэту работу", - адзначыў беларускі лідар.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што важна якасць прадукцыі. "Калі рабіць, то вельмі якасна. Не дазваляйце няякасны прадукт на беларускі рынак пастаўляць і не дазваляйце іншым гэта рабіць, асабліва па пытаннях, з якімі вы непасрэдна звязаны", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі