Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 лістапада 2021, 09:25

Лукашэнка паабяцаў аказаць садзейнічанне аршанскай бальніцы ў набыцці апарата МРТ

8 лістапада, Орша /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў аказаць садзейнічанне аршанскай бальніцы ў набыцці апарата МРТ. Аб гэтым ён заявіў у час сустрэчы ў Оршы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву гарадской бальніцы нумар 1 імя Сямашкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адна з работніц бальніцы звярнулася з адпаведнай просьбай да кіраўніка дзяржавы. "Садзейнічанне акажам", - паабяцаў ён.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што на закупку такога дыягнастычнага абсталявання патрэбны вялікія грошы. У першую чаргу ім аснашчаліся буйныя медустановы ў Мінску, потым - у абласных гарадах. Цяпер на чарзе 11 вялікіх гарадоў у краіне, накшталт Оршы.

У час размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падзякаваў медыкам за тую ўвагу, якую яны ўдзяляюць лячэнню пацыентаў. Ён адзначыў, што апошнім часам зніжаецца захваральнасць на каранавірус, і прычына ў тым ліку - вакцынацыя.

Прэзідэнт нагадаў і аб сваёй парадзе весці здаровы лад жыцця - правільна харчавацца, займацца фізкультурай і спортам.

Медыкі падзякавалі Аляксандру Лукашэнку за пільную ўвагу і падтрымку Аршанскага рэгіёна. "Гэта не таму, што я тут нарадзіўся. Орша разам з раёнам - 150 тыс. Гэта вялікі рэгіён", - адзначыў беларускі лідар.

Ён таксама нагадаў, што раней быў пабудаваны новы корпус і аснашчана сучасным абсталяваннем гарадская бальніца: "Мы сабралі з усёй краіны грошы. Яна нават не ў плане ў нас была. А потым узялі і дабудавалі, аснасцілі. Гэта таму, што "дыктатура" ў краіне. Так і ў іншых мясцінах".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі