Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 красавіка 2019, 11:42

Лукашэнка: па кожным напрамку патрэбны праекты будучыні

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па кожным напрамку патрэбны праекты будучыні, што адпавядаюць лепшым сусветным тэндэнцыям. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па кожным напрамку патрэбны праекты будучыні, што адпавядаюць лепшым сусветным тэндэнцыям. Новыя вытворчасці і тэхналогіі, а значыць, тавары", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што пры гэтым неабходна думаць "не аб тым, колькі мы здольныя выпусціць, а аб тым, куды і колькі зможам прадаць". Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што такія падыходы ў поўнай меры адносяцца і да сельскай гаспадаркі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі