ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 ліпеня 2021, 15:02

Лукашэнка - новым рэктарам: "Буду патрабаваць ад вас перш за ўсё парадак ва ўніверсітэтах"

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы кадравыя рашэнні аб назначэнні новых рэктараў ВНУ, падкрэсліў, што ў першую чаргу чакае ад іх навядзення дысцыпліны і парадку ва ўстановах адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З ВНУ мы будзем разбірацца, і вельмі сур'ёзна, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Мы са многімі рэктарамі ВНУ рассталіся, таму што асноўная бяда - прыйшоў у крэсла рэктар, "укінуўся" і забыў, што ў цябе тысячы маладых чалавек, будучыня нашай краіны. Студэнт - гэта будучая эліта нашага грамадства. Вынік мы таксама ўбачылі ў мінулым годзе".

У Беларусі з боку дзяржавы аказваецца значная падтрымка як сістэме адукацыі, так і навучэнскай моладзі, падкрэсліў Прэзідэнт. І гэта, на яго думку, заслугоўвае ўзаемнага дастойнага, паважлівага стаўлення з боку студэнтаў.

Аляксандр Лукашэнка арыентаваў рэктараў у першую чаргу на работу са студэнтамі. "Кіраванне і арганізацыя працэсаў - гэта галоўнае, - заявіў ён. - Калі рэктар на месцы, то і ў ВНУ будзе парадак. Вось я ад вас буду патрабаваць перш за ўсё парадак ва ўніверсітэце. А ўсім студэнтам, якія да вас прыйдуць, вы павінны ўбіць у галаву, што гэта іх краіна".

"Тое ж самае і на прадпрыемствах, у іншых установах, арганізацыях. Там рабочыя, тут студэнты. І ты як кіраўнік павінен іх весці за сабой. Калі няма выніку, вінаваты перш за ўсё ты", - дадаў Прэзідэнт.

Што датычыцца калектываў, куды прыйдуць новыя рэктары, то кіраўнік дзяржавы яшчэ раз паўтарыў сваё перакананне, што не трэба адразу мяняць кадры, а трэба ім даць магчымасць праявіць сябе. "Ты прыйшоў у новы калектыў, на прадпрыемства. Разбярыся, пачні з намеснікаў, дай ім шанц. Але калі гэта здраднікі - ім не месца на прадпрыемстве. Яны ўсё роўна вылезуць. Не паўтарыце маіх памылак: я шмат каму многае дараваў і яны потым вылезлі, - адзначыў беларускі лідар. - Мінулы год - лакмусавая паперка для ўсіх нас. Мы іх убачылі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі