Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 верасня 2019, 13:25

Лукашэнка: новае пакаленне не можа дазволіць здаць Беларусь

26 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі пацвердзіў незалежны курс далейшага развіцця суверэннай Беларусі. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт звярнуў увагу на міралюбівы і незалежны характар беларускага народа. Асабліва гэта датычыцца цяперашняга маладога пакалення беларусаў, якія нарадзіліся ў перыяд суверэннай Беларусі і не ведаюць, што такое Савецкі Саюз.

"Вось гэта трэба ўлічваць - што людзі нарадзіліся ў незалежнай, суверэннай Беларусі. Яны не хочуць ні з кім канфліктаваць. Для іх што ўкраінец, што рускі - аднолькава", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Нахіліць і паставіць на калені - гэта не з Лукашэнкам, і гэта не з беларускім народам. З'явілася новае пакаленне. Гэтыя людзі не могуць сабе дазволіць здаць Беларусь", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі