Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 лістапада 2018, 10:00

Лукашэнка: нялёгкая сельская праца ляжыць у аснове жыцця і незалежнасці дзяржавы

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу з прафесійным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Нялёгкая сельская праца ляжыць у аснове жыцця дзяржавы, яе незалежнасці і справядліва карыстаецца ў народзе вялікай павагай. Дзякуючы вашай стараннасці і беражліваму стаўленню да багаццяў роднай прыроды гарантавана харчовая бяспека Беларусі. Нашы якасныя натуральныя прадукты і сыравіна даюць магчымасць айчынным вытворцам займаць дастойныя пазіцыі на сусветным рынку", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўсе дасягненні аграпрамысловага комплексу - гэта вынік захавання пераемнасці вопыту і ведаў ветэранаў вытворчасці, разумнага сумяшчэння традыцый і сучаснага навукова-тэхналагічнага падыходу.

"Перакананы, што добрасумленнае стаўленне да сваёй справы працаўнікоў палёў і перапрацоўчых вытворчасцей, вучоных-аграрыяў, машынабудаўнікоў, работнікаў сэрвісных службаў, спецыялістаў сацыяльна-культурнай сферы ў вёсцы заўсёды будзе садзейнічаць эфектыўнаму развіццю беларускай эканомікі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Віншаванне Прэзідэнта работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Работнікам сельскай гаспадаркі

і перапрацоўчай прамысловасці

аграпрамысловага комплексу

Паважаныя працаўнікі вёскі!

Віншую вас з прафесійным святам.

Нялёгкая сельская праца ляжыць у аснове жыцця дзяржавы, яе незалежнасці і справядліва карыстаецца ў народзе вялікай павагай.

Дзякуючы вашай стараннасці і беражліваму стаўленню да багаццяў роднай прыроды гарантавана харчовая бяспека Беларусі. Нашы якасныя натуральныя прадукты і сыравіна даюць магчымасць айчынным вытворцам займаць дастойныя пазіцыі на сусветным рынку.

Усе дасягненні аграпрамысловага комплексу - гэта вынік захавання пераемнасці вопыту і ведаў ветэранаў вытворчасці, разумнага сумяшчэння традыцый і сучаснага навукова-тэхналагічнага падыходу.

Перакананы, што добрасумленнае стаўленне да сваёй справы працаўнікоў палёў і перапрацоўчых вытворчасцей, вучоных-аграрыяў, машынабудаўнікоў, работнікаў сэрвісных службаў, спецыялістаў сацыяльна-культурнай сферы ў вёсцы заўсёды будзе садзейнічаць эфектыўнаму развіццю беларускай эканомікі.

У гэты святочны дзень шчыра жадаю вам нязменна спрыяльнага надвор'я і высокіх ураджаяў. Здароўя, шчасця і дастатку вам і вашым сем'ям.

Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі