Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 сакавіка 2024, 11:50

Лукашэнка: няхай Беларусь і маладая дзяржава, але беларусы - абсалютна сталая нацыя

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Няхай Беларусь і маладая дзяржава, але беларусы - абсалютна сталая нацыя. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы, прымеркаванай да 30-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Разам з Асноўным законам мы, пакаленне сучасных беларусаў, увайшлі ў гісторыю. Гісторыю станаўлення нацыянальнай дзяржаўнасці. Але ў той жа час мы ўсведамляем, што наш Асноўны Закон нарадзіўся не на бясплоднай, пустой глебе", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што заўсёды беражліва ставіцца да пераемнасці, паколькі без традыцый няма нацыі і няма дзяржавы. "Гэта пытанне бесперапыннасці гісторыі народа і захавання культурнага кода. Скажу яшчэ больш канкрэтна: гэта пытанне нашай сакральнай сувязі з папярэднімі пакаленнямі і тымі, хто прыйдзе пасля нас, - заявіў Прэзідэнт. - Няхай Беларусь і маладая дзяржава, але беларусы - абсалютна сталая нацыя. Аспрэчыць гэты статус немагчыма. Як і тое, што наша Канстытуцыя ўвасабляе ў сабе дасягненні многіх эпох".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі