Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 сакавіка 2024, 14:07

 Лукашэнка: нягледзячы на цяжкасці, ёсць важкія падставы ўпэўнена глядзець у будучыню

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нягледзячы на цяжкасці, ёсць важкія падставы ўпэўнена глядзець у будучыню. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы, прымеркаванай да 30-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша Канстытуцыя дае магчымасць дастойна жыць, развівацца, адчуваць сябе ў бяспецы, рэалізоўваць самыя смелыя планы і пачынанні на роднай зямлі. Так і павінна быць у сучаснай па-сапраўднаму дэмакратычнай краіне. І галоўнае. Мы зрабілі ўсё, каб нашы дзеці змаглі перасягнуць гэтыя дасягненні і поспехі. Будзем дапамагаць і ў далейшым. Цяпер справа за новымі пакаленнямі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Скажу больш. Нягледзячы на сённяшнія цяжкасці і ўсе перапетыі, у мяне ёсць важкія падставы ўпэўнена глядзець у будучыню. Усяляе гэту ўпэўненасць наша дружная работа над апошнімі канстытуцыйнымі змяненнямі, наша нядаўняя актыўная выбарчая кампанія, наша разважлівае ўспрыманне сусветных палітычных узрушэнняў і ваенных канфліктаў", - падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, разам трэба будзе прадоўжыць больш прадметную размову аб новых задачах, якія ставіць перад краінай час.
"Так ці інакш усе яны датычацца пытанняў захавання нашых каштоўнасцей, культурных, духоўных прыярытэтаў, вызначэння мэт развіцця дзяржавы ва ўмовах новых геапалітычных рызык (яны немалыя, мы аб гэтым шмат гаворым), - сказаў ён. - Мы зробім гэта ў ходзе Усебеларускага народнага сходу, сфарміраванага ў адпаведнасці з абноўленай Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Словам, спраў у нас нямала - велізарная колькасць".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі