ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 26 мая 2022
Мінск +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 студзеня 2022, 12:57

Лукашэнка: ніколі, пакуль я Прэзідэнт, мы не дапусцім акупацыі Беларусі

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цяперашняе кіраўніцтва Беларусі ніколі не дапусціць акупацыі краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння пры зацвярджэнні рашэння па ахове дзяржаўнай граніцы органамі пагранічнай службы ў 2022 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я ніколі не апускаўся да таго ўзроўню, каб палемізаваць са сваімі праціўнікамі і сапернікамі, але сёння, атрымаўшы агляд, я са здзіўленнем прачытаў тое, што ў нас "адбылася акупацыя Беларусі". Я як галоўнакамандуючы неяк не заўважыў. Можа, вы мяне не праінфармавалі, што тут у нас ажыццёўлена "акупацыя Беларусі"? - з іроніяй пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка ў старшыні Дзяржпагранкамітэта Анатоля Лапо.

Прэзідэнт адзначыў, што ў апазіцыйных СМІ пастаянна мусіруюць тэму беларуска-расійскіх вучэнняў, падлічваючы, колькі ваеннаслужачых з Расіі прыбудзе ў Беларусь. Прычым вучэнні там называюць "планам акупацыі". З такой фармулёўкай, у прыватнасці, выступіў Зянон Пазняк. Паводле яго заявы, у Беларусь прыбудуць сотні вагонаў ваеннай тэхнікі з Расіі, якія паставяць тэхніку і 100 тыс. салдат.

"Я рэдка называю прозвішчы, але звяртаюся да слоў Зянона Станіслававіча не таму, што ён для нас нейкі ўзор. Гэта антыпод нашай палітыкі. Але я яго вельмі добра ведаю, як і ён мяне. Чалавек не дурны, разумее ўсё. Усе збеглыя нашы далёкія ад яго ў плане разумення", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У той жа час Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на спробы палітыка, які пакінуў Беларусь, спекуляваць на тэме вучэнняў з Расіяй і па-свойму інтэрпрэтаваць факты: "Слухайце, 200 чыгуначных саставаў - гэта ніколі не ўмесціцца. Гэта ж элементарна палічыць, нават калі ты не ведаеш, што такое армія".

"Але справа не ў гэтым. Я падумаў: дзе ж ты быў, барацьбіт за суверэнітэт і незалежнасць, у 2020 годзе, калі нас вось-вось гатовы былі акупіраваць? Чаму тады не абараняў суверэнітэт і незалежнасць? Дзе ты быў? І самае галоўнае, я ўжо звяртаюся да тых, хто, прачытаўшы гэта і пачуўшы гэта ў Беларусі (а гэта частка нашага грамадства, частка дзяржавы, дзе я з'яўляюся Прэзідэнтам), і для Зянона хачу сказаць: ніколі, ніколі, прынамсі пакуль я Прэзідэнт і вы генералы, мы не дапусцім акупацыі Беларусі. Гэтага не будзе ніколі ні з якога боку. Ні злева, ні справа, ні з захаду, ні з усходу, ні з поўначы, ні поўдня. Ніколі. Мы памром, але гэтага не дапусцім. Таму не трэба спекуляваць на гэтай тэме", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт нагадаў, што Беларусь і Расія даўно аб'явілі аб планах правесці сумеснае вучэнне. Гэта рэгулярныя мерапрыемствы для армій абедзвюх краін: у 2021 годзе прайшло вучэнне "Захад", у гэтым годзе манеўры пройдуць у тым ліку на паўднёвых граніцах Беларусі. "Гэта яшчэ для нас важна, таму што нам давядзецца там разгарнуць цэлы кантынгент беларускай арміі. Аб гэтым і ў Лунінцы гаварылі. І тут гэта не звязана ні з якой акупацыяй. Мы проста хочам абараніць нашу паўднёвую граніцу. А такім палітыкам трэба звярнуць увагу на канцэнтрацыю войскаў не толькі на граніцы Латвіі, Літвы, Польшчы, але і Украіны. Не мы першымі пачалі звяртаць увагу на паўднёвую нашу граніцу. Украінцы пачалі сцягваць туды войскі. Не разумею, навошта", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі