Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 кастрычніка 2020, 14:39

Лукашэнка: нікога не прымушаю, не цягну ў свой бок, хочаце - станавіцеся побач

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з калектывам МУС выказаўся наконт грамадска-палітычнай абстаноўкі ў краіне, заклікаўшы грамадзян адстаяць незалежнасць і суверэнітэт краіны, забяспечыць дастойнае жыццё будучым пакаленням, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я нікога не прымушаю, гэта не мой прынцып. Ні студэнтаў, якія сёння там бастуюць нібы, ні рабочых, ні сялян, ні дзяржапарат, ні ваенных. Нікога не цягну ў свой бок. Хочаце - станавіцеся побач. Я нават за спіны вам хавацца не буду. Пайду туды, куды трэба, куды скажаце, для таго, каб вы не баяліся нікога і адстаялі гэту краіну", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Хто не хоча - гасподзь з вамі. Магу паўтарыць, што гаварыў напярэдадні выбараў: толькі ніколі не здраджвайце! Здраднікаў не толькі гасподзь не любіць, але і тыя, якія сёння клічуць вас: "Кідайце, прыходзьце!" Праўда, невядома, куды ісці. Таму глядзіце самі. Гэта прынцыпова. Таму што тое, што адбываецца, гэта дэталі. Галоўнае - суверэнітэт, незалежнасць нашай краіны, дзе будзем мы, нашы дзеці і ўнукі заўтра", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт звярнуў увагу на той факт, што ўся гісторыя Беларусі была саткана з падобных падзей, і нават больш жорсткіх: "Атрымлівалася, што нас ірвалі і дзялілі на кавалкі, на шматкі. Дзякуючы нашым у асноўным нацменам. А тыя не сарыентаваліся. То адных прасілі, каб ім падарылі суверэнітэт і незалежнасць... Дайшло да таго, што пад бчб-сцягамі ў апошнюю вайну яны сталі на бок крывавага фашызму і сёння апраўдваюцца, што яны такім чынам хацелі атрымаць незалежнасць. Атрымалі? Атрымалі кожнага трэцяга загінулага, скалечанага і памерлага потым".

"Краіна ператварылася ў руіны. І яны сёння ўзнімаюць гэты сцяг над галавой. Хто яны? - задаў рытарычнае пытанне кіраўнік дзяржавы. - Сцяг ні ў чым не вінаваты, я ўжо аб гэтым гаварыў. А справа ў тым, што ў людзей асацыіруецца з гэтым сцягам. Таму мы з вамі не супраць сцягоў ваюем. Мы ваюем супраць тых чужых ідэй і тых людзей, у галовах якіх гэтыя ідэі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі