Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 верасня 2021, 09:46

Лукашэнка: Нікарагуа з'яўляецца перспектыўным знешнепалітычным і гандлёвым партнёрам Беларусі ў Цэнтральнай Амерыцы

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Нікарагуа Хасэ Даніэля Артэгу Сааведру з 200-й гадавінай незалежнасці гэтай дзяржавы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Два стагоддзі таму ваша краіна зрабіла рашучы крок да суверэнітэту, прайшоўшы доўгі і цярністы шлях гераічнай барацьбы за самастойнае і свабоднае развіццё, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Сёння Нікарагуа ўпэўнена рухаецца наперад, з'яўляючыся перспектыўным знешнепалітычным і гандлёвым партнёрам Беларусі ў Цэнтральнай Амерыцы".

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі ўдасца рэалізаваць існуючы патэнцыял двухбаковых адносін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі