ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 верасня 2023, 18:33

Лукашэнка: ніякай вайны ў сучасных умовах на тэрыторыі Беларусі не будзе, гэта немагчыма

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ніякай вайны ў сучасных умовах на тэрыторыі Беларусі не будзе, гэта немагчыма. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на патрыятычным форуме "Мы - беларусы!", прысвечаным Дню народнага адзінства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Звяртаючыся сёння да беларусаў, як Прэзідэнт і Галоўнакамандуючы хачу вас запэўніць: мы не хочам ваяваць, і не будзем ваяваць. Ніякай вайны ў сучасных умовах на тэрыторыі Беларусі не будзе. Таму што гэта немагчыма", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"І калі не дай бог нешта здарыцца, мы ўсе станем Брэсцкай крэпасцю. Мы будзем да апошняга салдата і чалавека-беларуса абараняць сваю зямлю, якая належыць нашым дзецям, - падкрэсліў беларускі лідар. - Мы гэта будзем рабіць у імя міру на роднай зямлі, у імя Беларусі, якую мы ствараем на фундаменце перамог, дасягненняў, вопыту і памяці нашых гераічных продкаў".

Аляксандр Лукашэнка заклікаў грамадзян Беларусі жыць спакойна, не перажываць, гадаваць дзяцей, ён таксама пажадаў беларусам шчасця і берагчы родную зямлю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі