Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 снежня 2021, 13:38

Лукашэнка: ніякай апазіцыі ў Беларусі з ліку збеглых быць не можа

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі не павінна быць ніякай апазіцыі з ліку збеглых. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы кадравыя рашэнні па назначэнні кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што Беларусь знаходзіцца ў цэнтры глабальнага процістаяння, таму Захад прадоўжыць свае намаганні, каб дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне. "Ланцуг ад Чорнага да Балтыйскага мора - гэта даўняя задума нашых ворагаў і праціўнікаў. Проста яны падабралі гэты момант, палічылі, што цяпер можна замкнуць балта-чарнаморскі пояс, або, як яго раней называлі, санітарны кардон", - сказаў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, у мінулым годзе мэтай Захаду стала не проста стварэнне санітарнага кардона, а ўжо размяшчэнне групоўкі НАТА. "Трэба было пад Смаленскам зайсці і стварыць ужо блок, а не санітарны кардон паміж Еўропай і Расіяй. Патрэбны магутны блок, ніякага санітарнага кардона. Патрэбны вялікі плацдарм для таго, каб прыперці Расію да Уральскага хрыбта і пачаць свой націск і наступленне на Расію", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Так атрымалася, што мы сталі выступам, балконам у гэтым плане, - растлумачыў беларускі лідар. - У мінулым годзе яго спрабавалі зрэзаць сілай. Не атрымалася. Вось планамерна, мэтанакіравана нарошчваюць намаганні. Сутыкнуліся яшчэ раз - на працягу гэтага года. Пандэмія і іншае гэтаму садзейнічае. Таксама не атрымалася. Цяпер ідзе перабудова".

Сутнасць гэтай перабудовы - працягнуць сваіх людзей ва ўладу. "Цяпер яны праз пэўныя структуры (не буду іх называць) пачынаюць акуратнае перафармаціраванне апазіцыйнага крыла ў Беларусі. Шукаюць, на каго зрабіць стаўку і апору. Яны знайшлі, на каго - каб ён быў цярпімы для Расіі, як яны разважаюць (усё на Захадзе пішацца), каб ён Захадам кіраваўся абсалютна, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Увесь сэнс у тым, што апору яны хочуць ажыццявіць на збеглых".

Для Беларусі такая схема катэгарычна непрымальная, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы і зрабіў акцэнт на гэтым моманце для кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сергяенкі, які займаецца пытаннямі падбору кадраў. "Ніякай апазіцыі ў Беларусі з ліку збеглых быць не можа, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Збег - там і сядзі. Удалося табе, вярнуўся - неяк уладкаваўся ў грамадства, не ва ўладу. У іх галоўная мэта цяпер - працягнуць сваіх ва ўладу".

"Я не скажу, што мы ўжо вычысцілі іх усіх, як мы іх часта называем, "опаў", "БЧБ-шнікаў" і гэтак далей. Вам яшчэ трэба будзе прыгледзецца да гэтых людзей", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Звяртаючыся да кіраўнікоў у мясцовых органах улады, Прэзідэнт звярнуў увагу, што яны павінны добра бачыць і разумець, з кім працуюць. Асабліва гэта важна для такіх рэгіёнаў, як, напрыклад, Брэст і Мінск. "Многія, хто з улады збег і цяпер фэйкамі закідвае краіну з-за мяжы, хто збег, але схаваўся пад плінтус - яны разумеюць, што зноў патрэбна хваля, каб да нас укараніцца, - заўважыў беларускі лідар. - Будзьце акуратныя ў падборы людзей у свае каманды, у тыя структуры ўлады, якімі вам давядзецца кіраваць".

"Але яшчэ раз кажу: будзьце акуратныя. Не трэба ажыццяўляць паляванне на ведзьмаў. Не трэба ва ўсіх бачыць ворагаў. Бо вельмі шмат было аблудных", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі