Сцяг Субота, 31 жніўня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 лістапада 2020, 18:31

Лукашэнка: ніхто не мае права зрабіць нас сваім прыдаткам

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ніхто не мае права зрабіць нас сваім прыдаткам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі адкрыцця трэцяй лініі мінскага метро, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Запомніце адно: усюды добра, дзе нас няма. Другое: я хачу, каб вы жылі на сваёй зямлі, а калі і "пад зямлёй", то ў сваім метро. І ніхто не мае права зрабіць нас сваім прыдаткам", - падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы выказаўся на злобу дня: "Некаторыя ад нас патрабуюць новыя выбары. Гарантую вам новыя выбары тады, калі вы прымеце рашэнне. Немцы ўчора паклапаціліся, аж у сваім парламенце прынялі рашэнне для нас, беларусаў. Вы спачатку ў сябе разбярыцеся, у Польшчы разбярыцеся, яна бліжэйшая. І самае галоўнае: ці запатрабуюць яны ад амерыканцаў правесці паўторныя выбары? Я пагляджу, як немцы запатрабуюць ад амерыканцаў правесці новыя выбары".

Аляксандр Лукашэнка заклікаў грамадзян самастойна аналізаваць падзеі, якія адбываюцца, і зыходзячы з гэтага фарміраваць меркаванне. "Я хачу, каб вы думалі сваёй галавой. Думайце, і калі вы нешта гаворыце, аргументуйце. Але паколькі сёння свята (адкрыццё першай чаргі новай лініі метро. - Заўвага БЕЛТА), віншую вас з гэтым святам, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Вельмі хачу, каб мы захавалі вас: разумных, талковых, таленавітых. Вы сапраўды класныя спецыялісты. Таму трымайце сваю галаву ў руках і думайце, як жыць".

"Запомніце: вы пойдзеце - вашы дзеці павінны сюды прыйсці. Яны нікому нідзе не патрэбны, акрамя свайго кавалка зямлі. Давайце будзем думаць аб гэтым", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі