Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 лютага 2024, 13:42

Лукашэнка: нідзе ў свеце адкрытых, сумленных, прынцыповых выбараў, як у Беларусі, няма

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нідзе ў свеце адкрытых, сумленных, прынцыповых выбараў, як у Беларусі, няма. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам пасля галасавання на выбарах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Абсалютна шчыра і сумленна скажу: нідзе ў свеце адкрытых, сумленных, прынцыповых выбараў, як у Беларусі, няма. У нас гэта свята. Так было заўсёды. І калі ў савецкія часы неяк фальшывілі (я ж памятаю): усё было - і буфеты, і выпіць, і закусіць, але гэта было неяк нацягнута, без душы. У нас гэта душэўна ўсё праходзіць. Таму мы праводзім шчырую, сумленную палітыку і такія ж выбары. Нам не патрэбны ні войны, ні сутыкненні. Нам патрэбна спакойнае жыццё. А ў імя гэтага мы будзем рабіць усё", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён нагадаў аксіёму аб тым, што дрыжачымі рукамі ўладу не трымаюць. "І ніхто нікому ўладу не аддасць і не падорыць. Але гэта павінна быць заснавана на даверы народа да гэтай улады. Я лічу, што ў нас у пераважнай сёння большасці народ уладзе давярае. Хоць і крытыкуе. Гэта нармальна", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Журналіст турэцкага СМІ ў пытанні кіраўніку дзяржавы адзначыў, што людзі на выбарчых участках галасуюць свабодна, аднак заходнія краіны па-ранейшаму лічаць выбары ў такіх краінах, як Беларусь, Турцыя, Расія, Іран, недэмакратычнымі і выкарыстоўваюць гэта як зброю.

Наконт гэтага Прэзідэнт падкрэсліў, што ў кожнай краіне праводзяць выбары для свайго народа, Турцыя гэта, Беларусь, Расія або Кітай. "І мы будзем рабіць так, як выгадна нашым людзям. Выбары пакажуць. Любыя выбары, у тым ліку нашы "недэмакратычныя", адкажуць на многія пытанні", - заўважыў ён.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на спакойную абстаноўку ў ходзе выбараў у Беларусі. Няма ніякіх сутыкненняў і мяцяжоў ці нават спроб зрабіць гэта. "Не бачылі і не ўбачыце. Таму што мы ўмеем рабіць вывады са сваіх памылак. Мы бачым свае памылкі і робім адпаведныя вывады", - адзначыў беларускі лідар.
Што датычыцца прызнання выбараў, напрыклад, у Турцыі, Аляксандр Лукашэнка задаў журналісту рытарычнае пытанне: "Вам гэта вельмі патрэбна?" "Ну прызнаюць яны вас. Ну калі Турцыя развяжа вайну на Блізкім Усходзе і яшчэ на Ізраіль пойдзе (не дай бог, вядома) - вось гэта будзе для іх любата. Абмежаваныя канфлікты па ўсім свеце ў розных кропках - гэта тое, чаго яны хочуць. Тады пра шматпалярнасць менш будуць гаварыць, застанецца аднапалярны свет, і амерыканцы, як раней было, як жандар, закасаўшы рукавы (рукі па локаць у крыві), будуць расхаджваць па ўсёй планеце. Толькі турэцкаму і беларускаму народам і іншым гэта не трэба. Яны (на Захадзе. - Заўвага БЕЛТА) хочуць вырашаць пытанні, як ва Украіне, чужымі рукамі", - сказаў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на прыклад таго, у якой сітуацыі апынулася "дэмакратычная" Украіна: "Чаго дабілася Украіна? Яна ж ужо такая "дэмакратычная" - далей няма куды. І гэтыя ашалелыя, асабліва еўрапейцы (хай сабе амерыканцы - зразумела, чаго яны хочуць, але гэтыя чаго падвякваюць?), кажуць, што ва Украіне сапраўдная дэмакратыя. Вам патрэбна такая дэмакратыя, як ва Украіне? Нам не патрэбна. Нікому не патрэбна вайна. Вось да чаго прывяла іх дэмакратыя. Яны даўно забылі, што такое дэмакратыя і свабода. Таму трэба супакоіцца і рабіць сваю справу. Рабіць усё гэта ў інтарэсах уласнага народа".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі