20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ні ў каго няма сумненняў у тым, што за Кітаем будучыня. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з піянерскім актывам у рамках святкавання 100-годдзя піянерскага руху, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Старажытная моцная цывілізацыя. Ужо ні ў каго няма сумненняў у тым, што за Кітаем будучыня", - сказаў кіраўнік дзяржавы, адказваючы на пытанне аб адносінах Беларусі з гэтай краінай.
Гэтыя адносіны выбудоўваліся на працягу доўгага перыяду. Аляксандр Лукашэнка наведваў гэту краіну яшчэ ў час сваёй дэпутацкай работы. "Пазнаёміўся з Кітаем, як яны пачыналі развіццё. Я прыехаў сюды ў Мінск і ў парламенце сказаў, што будучыня за гэтай краінай, давайце будзем вучыцца, як берагчы мінулае і глядзець у будучае, - расказаў Прэзідэнт. - Глядзіце, прайшло 30 гадоў. Я меў рацыю".
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Кітай становіцца сусветным лідарам, і ўжо ў гэтым плане адбываецца сутыкненне з ЗША. "Амерыканцы не хочуць, каб быў такі ж моцны цэнтр у свеце, як самі амерыканцы. Таму што амерыканцы за кошт гэтага лідарства жывуць. Яны маюць валюту - долар. Дзякуючы таму, што яны моцныя, моцная эканоміка. А тут з'явіўся Кітай са сваёй валютай - юанем, і са сваім жаданнем быць лідарам", - адзначыў ён.
Кіраўнік дзяржавы асабліва адзначыў, што кітайцы вельмі адданыя сваёй краіне, любяць яе.
Што датычыцца адносін Беларусі з Кітаем, Прэзідэнт заўважыў, што не толькі ў эканоміцы, дыпламатыі, палітыцы, але і непасрэдна на ўзроўні кіраўніцтва краін удалося выбудаваць добрыя, блізкія, чалавечыя адносіны. "Галоўнае - гэта давер", - падкрэсліў ён.-0-