ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 2 кастрычніка 2022
Мінск +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 ліпеня 2022, 11:03

Лукашэнка: ні беларусам, ні расіянам, ні ўкраінцам не патрэбна вайна, але і адрадзіць нацызм не дазволім

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ні беларусам, ні расіянам, ні ўкраінцам не патрэбна вайна, але і адрадзіць нацызм мы не дазволім. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўскладання вянка ў мемарыяльным комплексе "Курган Славы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння тут шмат маладых людзей, у тым ліку юных беларусаў і расіян, якія прыбылі ў Мінск на "Поездзе Памяці". Гэта вельмі важна, каб вы сустракаліся, сябравалі, бераглі гонар і славу пакалення пераможцаў разам. Таму што лёгка не будзе", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, непрыяцелі даўно жывуць ідэяй сцерці памяць пра Вялікую Перамогу. "І нам усім вельмі важна ў гэтай сітуацыі захаваць гэту памяць пра Вялікую Перамогу, не даць яе сцерці, - заявіў Прэзідэнт. - Пераступіўшы праз усе маральныя прынцыпы і маральныя перашкоды, яны сёння не толькі адмаўляюць Хатынь, Бабін Яр і блакаду Ленінграда. Яны гатовы аддаць забыццю трагедыю сваіх народаў, выкрасліць з гісторыі Бухенвальд, Асвенцім, Майданак".

"Што мы можам гэтаму проціпаставіць? Толькі праўду, суровую і жорсткую праўду гісторыі. І змагацца за гэту праўду. Нікому з нас - ні беларусам, ні расіянам, ні ўкраінцам - вайна не патрэбна. Але і адрадзіць нацызм як зброю калектыўнага Захаду, накіраваную супраць славянскага свету, мы не можам дазволіць, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - І няхай наш Курган Славы будзе сведкам і захавальнікам гэтага ўрачыстага абяцання".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі