ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 7 жніўня 2022
Мінск Малавоблачна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 мая 2022, 14:41

Лукашэнка: ні адна краіна не ўяўляе пагрозы для НАТА

Аляксандр Лукашэнка. Фота ТАСС - БЕЛТА
Аляксандр Лукашэнка. Фота ТАСС - БЕЛТА

16 мая, Масква /Кар. БЕЛТА/. Ні адна краіна не ўяўляе пагрозы для НАТА. Пры гэтым Паўночнаатлантычны альянс нарошчвае ваенную прысутнасць ва Усходняй Еўропе і праводзіць буйнамаштабныя вучэнні. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы лідараў краін АДКБ у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на заходнім флангу АДКБ нарошчваецца ваенная прысутнасць ЗША, паскоранымі тэмпамі мадэрнізуецца ваенная інфраструктура, ідуць шматлікія вучэнні НАТА. "Непасрэдна цяпер на тэрыторыі 19 еўрапейскіх краін, у тым ліку ля нашых граніц у Польшчы, праходзіць буйнамаштабнае вучэнне (такога мы раней не бачылі) "Абаронца Еўропы - 2022". Ад каго яны абараняюцца - здагадайцеся самі", - адзначыў беларускі лідар.

Ён таксама расказаў, што да гэтага часу на беларуска-польскай граніцы знаходзіцца групоўка колькасцю каля 15 тыс. ваеннаслужачых, размешчаных там яшчэ ў мінулым годзе пад выглядам міграцыйнага крызісу. "Гэта акрамя тых пастаянных войскаў, якія там прысутнічалі. У мінулым годзе было перакінута 15 тыс. У асноўным амерыканцаў, - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. - Мігрантаў там ужо даўно няма, а войскі стаяць. Паўстае пытанне, навошта?"

"Відавочна, што сёння ні адна краіна не ўяўляе пагрозы для Паўночнаатлантычнага блока. Больш таго, акрамя задзейнічаных на тэрыторыях Польшчы і краін Балтыі 15 тыс. чалавек у аперацыі ўзброеных сіл ЗША "Атлантычная рашучасць" і аб'яднаных узброеных сіл НАТА "Узмоцненая перадавая прысутнасць", дадаткова прыбыла групоўка для ўмацавання ўсходняга фланга альянсу. Звыш 10 тыс. ваеннаслужачых. Калі, дапусцім, 7 гадоў таму было войскаў у гэтым месцы 3,5 тыс., то цяпер іх каля 40 тыс. Адразу на тэрыторыі Польшчы, прыбалтыйскіх дзяржаў. Пакуль пра Украіну не гавару. І вось тут наша ваеннае ўзаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, членства Беларусі ў АДКБ з'яўляюцца тымі самымі стабілізатарамі, што аказваюць пэўны ацверажальны эфект на гарачыя галовы па той бок граніцы. Гэты прыклад сведчыць аб тым, што калі б гэтага не было, баюся, што гарачая вайна ўжо была б і на тэрыторыі Беларусі. Дарэчы, яны спрабавалі гэта ў 2020 годзе", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі