ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 25 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 студзеня 2022, 11:02

Лукашэнка нездаволены станам спраў у будаўнічай галіне

Фота з архіва
Фота з архіва

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам па актуальных пытаннях развіцця будаўнічай галіны намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Сівака і міністра архітэктуры і будаўніцтва Руслана Пархамовіча, паведамляе БЕЛТА.

"Няма будаўніцтва - няма развіцця краіны. Гэта аксіёма, і ўсім зразумела, тым больш вам, хто ўсё жыццё займаўся будаўніцтвам. У мінулым годзе, калі ўзяць будаўнічую галіну (у мяне даныя на канец лістапада, можа, нешта змянілася за снежань), шчыра, радасці не шмат", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле даных, якія прадставілі кіраўніку дзяржавы, удзельная вага будаўнічай галіны за студзень - лістапад 2021 года ў ВУП складае менш як 5 працэнтаў, тэмп росту аб'ёмаў будаўніча-мантажных работ - менш як 90 працэнтаў, экспарту паслуг - каля 97 працэнтаў, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў - крыху больш за 100 працэнтаў. "Гэта таксама не ваш паказчык. Гэта значыць праблемы ёсць. Я не гавару, што вы абваліліся (не хапала яшчэ), але ёсць праблемы. Мяне цікавіць, у чым прычыны?" - спытаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся, як ідзе работа па зніжэнні колькасці даўгабудаў: "Колькі ў нас даўгабудаў і калі мы наогул пазбавімся ад гэтых даўгабудаў?"

Асобна ён спыніўся на мерах, што прымаюцца па скарачэнні тэрмінаў і зніжэнні кошту будаўніцтва. Паводле слоў Прэзідэнта, гэта тэма на асаблівым кантролі, хвалюе яна і саміх грамадзян. "Людзі адзначаюць у любых апытаннях, што будаўніцтва часам непад'ёмнае для насельніцтва. Што мы можам зрабіць для скарачэння не толькі тэрмінаў, але і кошту самога будаўніцтва?" - спытаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы закрануў і экспарт будаўнічых паслуг. Ён адзначыў, што ў Расіі не хапае кваліфікаваных кадраў у гэтай сферы, і беларускі бок мог бы прапанаваць свае паслугі. "Ці вы саромеецеся туды паехаць, ці там сапраўды ёсць нейкія праблемы. Вы скажыце, мы з Прэзідэнтам Расіі абмяркуем гэтыя пытанні і, думаю, зрушым з мёртвай кропкі. Але, напэўна, ёсць праблемы і з нашага боку", - дадаў Прэзідэнт.

Як далажыў кіраўніку дзяржавы Руслан Пархамовіч, жыллёвае будаўніцтва - асноўны прыярытэт галіны, як было і заўсёды.

Ён звярнуў увагу, што папярэднія вынікі работы будаўнічай галіны за 2021 год даюць падставу сцвярджаць, што ўсе паказчыкі па жыллёвым будаўніцтве будуць выкананы ў поўным аб'ёме. Чакаецца, што агульны ўвод жылля за мінулы год складзе 4,3 млн кв.м пры даведзеных паказчыках 4 млн кв.м. "Гэта 108 працэнтаў ад даведзенага задання і 104 працэнты да ўзроўню мінулага года", - адзначыў Руслан Пархамовіч.

Пасля даклада Прэзідэнту міністр расказаў журналістам, што асноўнай прычынай невыканання некаторых паказчыкаў па будаўнічым комплексе ён лічыць зніжэнне інвестыцыйнай актыўнасці ў Беларусі. "Менавіта таму аб'ёмы будаўніча-мантажных работ аказаліся ніжэйшыя за 100 працэнтаў, унутраны экспарт, які мы выконваем на тэрыторыі краіны, таксама аказаўся ніжэйшым за 100 працэнтаў. Нават тыя поспехі, якімі мы можам пахваліцца (130 працэнтаў да ўзроўню 2020 года па ўзроўні будаўніча-мантажных работ за мяжой), яны, на жаль, не кампенсавалі адставанне, якое сфарміравалася на тэрыторыі краіны", - дадаў ён.

На гэты год урад паставіў задачу па больш актыўным выхадзе на замежныя рынкі, падкрэсліў міністр. "Нам на 2022 год даведзены паказчык у памеры $750 млн па экспарце (будаўнічых паслуг, які са студзеня па лістапад 2021 года склаў каля $580 млн, а па выніках года плануецца на ўзроўні $610-615 млн. - Заўвага БЕЛТА). Мы плануем яго выконваць. Ён з лішкам перакрые хібы па выніках мінулага года", - дадаў Руслан Пархамовіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі