ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 28 мая 2022
Мінск +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 16:41

Лукашэнка: незалежная Беларусь - вышэйшае дабро, і нам нельга яе страціць

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Незалежная Беларусь - вышэйшае дабро, і нельга яе страціць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На аснове рашэнняў VI Усебеларускага народнага сходу прынята і рэалізуецца Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады. За мінулы год выпрацаваны прававыя механізмы, якія далі магчымасць удасканаліць сістэму адукацыі, падатковае заканадаўства, зямельныя адносіны, жыллёвую сферу, турыстычную галіну, сістэму кіравання дзяржаўнай маёмасцю. Рэалізуюцца прагрэсіўныя падыходы да развіцця інавацыйнай сферы, высокатэхналагічнага прадпрымальніцтва ў рэгіёнах. Пашыраны меры падтрымкі шматдзетных і сацыяльна слабаабароненых катэгорый грамадзян пры будаўніцтве жылля, у сферы пенсійнага забеспячэння", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў: людзі ацанілі ўсе гэтыя дзеянні. "Сацыялагічныя апытанні паказваюць высокі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці, адзінства і з'яднанасці. Відавочны падтрымка сацыяльнай палітыкі, адабрэнне інтэграцыйных працэсаў, нашай пазіцыі па сусветных праблемах. Многія кардынальна перагледзелі свае погляды, зразумелі, што незалежная Беларусь - гэта вышэйшае дабро і нам нельга яе страціць. Грамадзяне адчулі сваю адказнасць за будучыню, усвядомілі каштоўнасць міру. Але для развіцця гэтага мала. Патрэбны дзеянні, актыўнасць!" - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі