Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 сакавіка 2023, 11:41

Лукашэнка: несанкцыйным галінам трэба дадаць па 5 працэнтаў у вытворчасці і выйсці на максімум загрузкі

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Несанкцыйныя галіны павінны дадаць па 4-5 працэнтаў у вытворчасці і выйсці на максімальны ўзровень загрузкі магутнасцей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нафтаперапрацоўка, калійная, тытунёвая галіны пацярпелі ад санкцый значна больш, чым іншыя. Мэта - аднаўляць аб'ёмы вытворчасці і шукаць альтэрнатыўныя рынкі для гэтай запатрабаванай у свеце прадукцыі - застаецца актуальнай і ў гэтым годзе, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - У цэлым па прамысловым сектары задачы такія: усе несанкцыйныя галіны павінны дадаць па 4-5 працэнтаў у вытворчасці і выйсці на максімальны ўзровень загрузкі магутнасцей".

Пры гэтым тыя галіны, якія спрацавалі добра, таксама павінны шукаць магчымасці палепшыць вынік, звярнуў увагу Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі