28 мая, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Нельга ствараць у СМІ "паралельныя светы" ўсеагульнага дабрабыту і замоўчваць вострыя пытанні. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на Форуме медыйнай супольнасці Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Ніколі не патрабаваў фільтраваць інфармацыю, ствараючы ў СМІ "паралельныя светы" ўсеагульнага дабрабыту і замоўчваючы вострыя тэмы. Мой падыход вы ведаеце: людзі павінны бачыць і ведаць праўду. А некаму карысна і рабіць вывады", - падкрэсліў Прэзідэнт. Ён перакананы, што трэба асвятляць праблемныя, крытычныя пытанні.
"Некаторыя кіраўнікі на месцах вельмі балюча рэагуюць на вынас смецця з хаты. Гэта дрэнная тэндэнцыя, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Не трэба хаваць праблемы, рэтушаваць. Яны ёсць у кожнай краіне. Але асвятляць іх трэба аб'ектыўна, без крытыканства і не згушчаючы фарбы".
Важна, на яго думку, каб і ў эфіры, і ў друку былі прадстаўлены розныя пункты гледжання, у тым ліку крытычнага характару. "Без крытыканства. Нам крытыканства не трэба (нам яго падкідваюць, гэты бруд, з усіх бакоў - з усходу і захаду, поўначы і поўдня). А так, па-дзелавому, каб быў эфект", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. У сувязі з гэтым Прэзідэнт нагадаў пра існуючы абавязак адрасата, якому накіравана заўвага або крытыка, адказваць.
Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу журналістаў на тым, што крытычныя заўвагі слушныя і важныя, нельга іх пазбягаць, замоўчваць існуючыя недахопы: "Гэта дзяржаве не патрэбна. І мне ў тым ліку. Яшчэ раз падкрэсліваю: не трэба нічога крышыць-ламаць. Пяро і слова, якім вы валодаеце сёння, - рэч вельмі небяспечная ва ўсе часы была. Таму трэба ўмець гэтым карыстацца. Карыстайцеся. Дзе трэба - крытыкуйце, але дзе трэба - і пахваліце". Неабходна вытрымліваць баланс пазітыўных і праблемных матэрыялаў у СМІ, а не рабіць нахіл на тое, што ўсё добра, перакананы Аляксандр Лукашэнка.-0-