Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 красавіка 2022, 11:11

Лукашэнка: неабходна рабіць усё для таго, каб эканоміка працавала

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна рабіць усё для таго, каб беларуская эканоміка працавала. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, заслухоўваючы даклад аб бюджэтнай палітыцы ў бягучых умовах, паведамляе БЕЛТА.

"Эканоміка - перш за ўсё. Потым усе пытанні: курс, інфляцыя, усё астатняе. Гэта важна - і курс нацыянальнай валюты, суадносіны курса да іншых валют, інфляцыя, якая выліваецца ў рост цэн, або ж дэфляцыя, не дай бог. Але галоўнае - гэта эканоміка. Калі рухне эканоміка, нікому ніякі курс не патрэбны будзе, і інфляцыя, і дэфляцыя, і гэтак далей", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт канстатаваў, што ва ўрада і Нацыянальнага банка часам розныя падыходы да фінансавых пытанняў, але тым не менш трэба прыходзіць да агульных рашэнняў, каб эканоміка не несла страты. "Трэба рабіць усё для таго, каб эканоміка працавала, - падкрэсліў ён. - Тады будзе курс і тады не будзе інфляцыі".

"Бюджэт - паказчык функцыянавання эканомікі, ды і наогул стану спраў у дзяржаве. Таму хацелася б пачуць, якія меры прыняты ўрадам, як модна гаварыць у фінансістаў, па кансалідацыі бюджэту? Што мы зрабілі для таго, каб развівалася эканоміка, рэальны сектар, і ў выніку ўсіх нашых прынятых мер наколькі збалансаваны бюджэт?" - спытаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама пацікавіўся даходамі бюджэту рэспублікі ва ўмовах шалёнага націску Захаду на эканоміку і крэдытна-фінансавую сістэму Беларусі. "Які магчымы дэфіцыт у гэтым годзе нашага бюджэту і за кошт чаго мы будзем пакрываць гэты дэфіцыт? І, самае галоўнае, у імя чаго мы тут праводзім нараду - дзеля людзей. А гэта заработныя платы, гэта нашы бюджэтнікі і, зразумела, пенсіянеры. Гэта значыць, бюджэт, як люстэрка, высвечвае сёння ўсе нашы праблемы і станоўчыя бакі", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за першы квартал бюджэт склаўся з невялікім прафіцытам, але гэта не значыць, што трэба расслабляцца. "Супраць нас будзе пастаянна ўзмацняцца націск", - папярэдзіў ён.

Галоўным дакладчыкам у кабінеце ў Прэзідэнта стаў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў. На даклад таксама прыйшлі першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой і старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў.

Паводле даных Мінфіна, рэспубліканскі бюджэт за першы квартал бягучага года выкананы ў межах запланаваных параметраў. "У цэлым за першы квартал з бюджэтам спрацавалі ў межах запланаваных параметраў, у выніку ў даходы рэспубліканскага бюджэту паступіла Br6,7 млрд, або на Br1,1 млрд больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года", - праінфармаваў Юрый Селіверстаў.

У частцы расходаў за першы квартал бягучага года прафінансавана Br6 млрд. Прафіцыт бюджэту за названы перыяд склаў Br662 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі