Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 жніўня 2021, 21:23

Лукашэнка: не вырашым праблемы ў адукацыі - не вырашым ні адной праблемы ў грамадстве

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Не вырашым праблемы ў адукацыі - не вырашым ні адной праблемы ў грамадстве. На пытанні якасці адукацыі, выпрацоўкі стандартаў і падыходаў кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу сёння ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" - сустрэчы з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка выразна абазначыў: адукацыя - найважнейшае пытанне. "Не вырашым праблемы ў адукацыі - не вырашым ні адной праблемы ў грамадстве. Гэта наша самае важнае пытанне", - сказаў ён.

Беларускі лідар падкрэсліў: "І чакаць мы не будзем. З 1 верасня прымем усе рашэнні па навядзенні парадку ва ўстановах адукацыі, выпрацуем адпаведныя стандарты і падыходы, каб, навучаючыся там, яны (навучэнцы. - Заўвага БЕЛТА) разумелі, што гэта дзяржава бясплатна дае ім сілы і ўкладвае ў іх веды - падмурак іх будучага жыцця", - адзначыў ён.

Яшчэ адзін важны момант у адукацыйным і выхаваўчым працэсе, на думку кіраўніка дзяржавы, - бацькі. "Без бацькоў школа нічога не зробіць. Я сам бацька. І я разумею: каб дзіця было паспяховае, яно павінна вучыцца. Але ў нас ёсць прабелы і сярод бацькоў. Думаю, пасля мінулагодніх падзей бацькі зразумелі, што могуць страціць, і ў гэтых адносінах будуць уплываць на дзяцей. Школы, ВНУ, тэхнікумы, ПТВ мы падключым. Мы не будзем ні на каго націскаць. Мы проста навядзём парадак, установім стандарт, якому павінны ўсе адпавядаць. І гэта велізарны пласт, які мы адразу не падымем, каб перафармаціраваць. А з 1 верасня пачнём дзейнічаць. Будзем глядзець, што там у школах адбываецца. І ў ВНУ не будзем больш гадаваць праціўнікаў нашай дзяржавы. Але абавязкова маладыя людзі павінны мець свой пункт гледжання. Я быў у БДУ, калі было нямала гэтых пытанняў. Калі з імі размаўляеш, даносіш гэтыя пытанні, гэта ж зусім іншая моладзь, зусім іншыя людзі - яны разумеюць усё", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі