Фота з архіва
Навіны сюжэта
"VII Усебеларускі народны сход"
19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Важнейшую задачу па спыненні адтоку людзей з рэгіёнаў, разгрузцы сталіцы і абласных цэнтраў трэба вырашыць рэвалюцыйнымі метадамі, канчаткова і без абмеркаванняў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 18 снежня, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У Мінску павінен быць устаноўлены ліміт на ўвод новых метраў жылля - не больш за 300 тысяч у год. Магчыма, і менш", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

У якасці альтэрнатывы Прэзідэнт назваў развіццё гарадоў-спадарожнікаў. "Стварайце там і на прылеглых да іх тэрыторыях аналагічнае па якасці паўнацэннае гарадское асяроддзе. Хоць бачу, што тут мора праблем. Комплексна разгледзім тэму ў наступным годзе", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-