ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 20 верасня 2020
Мінск Ясна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 верасня 2020, 18:46

Лукашэнка не выключае, што другая хваля каранавіруса ў Еўропе будзе мацнейшая за першую

Фота з архіва
Фота з архіва

14 верасня, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не выключае, што другая хваля каранавіруса ў Еўропе будзе мацнейшая за першую. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы ў Сочы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца каранавіруса, я вам удзячны, і мы гэта вельмі цэнім, што вы паставілі нас на першы радок у забеспячэнні вакцынай (раней бакі дамовіліся, што Беларусь будзе першай краінай, куды Расія паставіць распрацаваную вакцыну. - Заўвага БЕЛТА). Вы бачыце, што адбываецца ў Еўропе. Ужо адназначна пачалася моцная другая хваля. Баюся, што яна будзе больш моцная, чым першая. Ужо бачу гэтыя тэндэнцыі, мы сочым за імі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым ён адзначыў, што ў Беларусі гэтага ўсплёску, як у шэрагу краін Еўропы, няма. "Але гэта не значыць, што мы рукі апусцілі. Мы вельмі сур'ёзна рыхтуемся да таго, каб не атрымаць гэту хвалю. Што абнадзейвае, нашы спецыялісты, вучоныя заўважылі: гэта вірус ужо не той. Але баюся, што гэты вірус будзе накладвацца на розныя грыпозныя вірусы, якія ходзяць тут. Таму нам з вамі нельга расслабляцца", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Уладзімір Пуцін у сваім уступным слове таксама закрануў тэму барацьбы з каранавірусам. "Як дамовіліся нашы прэм'ер-міністры, а затым і міністры аховы здароўя, Беларусь будзе першай краінай, якая атрымае нашу антывірусную вакцыну супраць COVID-19, і пачала ўжо ўдзельнічаць у апошняй стадыі яе выпрабаванняў. Думаю, што гэта дасць нам магчымасць не толькі наладзіць адпаведную вытворчасць, але і забяспечыць патрэбны для нашых грамадзян, для іх бяспекі ўзровень вакцынацыі і барацьбы з гэтай хваробай", - сказаў расійскі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі