Сцяг Серада, 8 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 студзеня 2025, 16:52

Лукашэнка: не трымаюся за ўладу, зраблю ўсё для таго, каб ціха перадаць яе новаму пакаленню

7 студзеня, Лагойск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў храме на Раство Хрыстова заявіў, што не трымаецца за ўладу і зробіць усё, каб спакойна перадаць яе новаму пакаленню, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я не трымаюся за ўладу. Я зраблю ўсё для таго, каб ціха, спакойна перадаць гэту ўладу новаму пакаленню. Таму што я спадзяюся яшчэ пры новай уладзе, і вы таксама, пажыць. Мае дзеці будуць жыць. Я хачу бачыць, як яны будуць жыць. Мае - не тое, што гэта маё дзіця. Мае дзеці - вось гэтыя (паказваючы на дзяцей у царкве. - Заўвага БЕЛТА). Я хачу бачыць, як яны будуць жыць. Вось мая мэта. Таму гэта вялікая мая перавага, што я не спрабую сілай неяк утрымаць уладу", - сказаў Прэзідэнт.

"Мы перажылі цяжкія часы. Дзякуй богу, што прайшлі гэта. Паразумнелі. І мы, і вы. І нашы людзі, наш народ, - падкрэсліў беларускі лідар. - Увогуле наш народ добры. Працавіты. Мы цяпер зведваем і душэўныя, і псіхалагічныя атакі жорсткія. Але народ трымаецца. Прыязджаюць да нас госці і зайздросцяць: "Ой, у вас людзі добрыя, ветлівыя, спагадлівыя". Гэта чаму? Таму што народ наш добры. Ад кораня. Яны трымаюцца".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што і ў навагоднім пасланні гаварыў пра маючую адбыцца ў Беларусі змену пакаленняў. На гэту тэму ён выказаўся і ў храме: "Будучы час, і асабліва будучая пяцігодка, - гэта змена пакалення. І я, і многія са мной - мы ж не вечныя. Трэба падрыхтаваць маладое пакаленне. Як маладое - наступнае пакаленне. Нашых дзяцей, якія возьмуць у рукі Беларусь і будуць яе берагчы, шанаваць. Ну хаця б так, як мы з вамі - цяперашняе пакаленне - аберагалі яе і зрабілі гэту краіну суверэннай і незалежнай. Упершыню ў гісторыі. Таму змена пакаленняў - гэта заўсёды балючы працэс. Але я вам абяцаю, што мы зробім так, што ніякай балючасці вы не заўважыце".

Звяртаючыся да людзей, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што наперадзе сур'ёзны экзамен. "Нам трэба вызначыць нармальную ўладу, нармальнага Прэзідэнта, урад, які будзе ўказваць той шлях, па якім будзе развівацца наша краіна. Мы ад гэтага нікуды не дзенемся. У гэтым сутнасць змены пакаленняў", - сказаў ён.

"Я не аб тым, што я заўтра збягу куды-небудзь. Пакуль ёсць здароўе, я буду з вамі. На любой пасадзе буду працаваць для таго, каб захаваць тое, што мы стварылі сваімі рукамі", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі