Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 жніўня 2020, 08:22

Лукашэнка: не трэба тузаць аграрыяў на выбары, страціць ураджай дзеля нейкай палітыкі - поўны ідыятызм

9 жніўня, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 жніўня ў час паездкі ў Мінскі раён падкрэсліў, што цяпер першарадная ўвага аграрыяў павінна быць прыкавана да ўборачнай кампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Якая ў цябе сітуацыя палітычная? Выбары ж ідуць. Але не адцягвай увагу на гэта, на выбары людзей не тузай, - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да губернатара Мінскай вобласці Аляксандра Турчына. - Ёсць магчымасць, няхай падыдуць датэрмінова прагаласуюць. Але страціць такі ўраджай дзеля нейкай палітыкі - гэта будзе ідыятызм поўны".

Прэзідэнт адзначыў, што аграрыі цяпер працуюць днямі ў полі і мала ўвагі звяртаюць на выбарчую кампанію. "Гэта ў нас у Мінску некаторыя піўцо папіваюць на лаўцы, потым узбудзіліся, пабегалі, зноў селі, выпілі. Гэта, вядома, не для сялян", - дадаў ён.

Як расказалі кіраўніку дзяржавы, напрыклад, у ААТ "Гастэлаўскае", якое ён 8 жніўня наведваў, сярэдняя зарплата складае амаль Br1,4 тыс. Акрамя таго, дзякуючы прэзідэнцкаму ўказу, з 2016 года сістэма набыцця квадратных метраў у сельскай мясцовасці стала больш празрыстай, жыхарам аграгарадкоў і вёсак стала прасцей атрымаць ва ўласнасць дамы і кватэры прадпрыемстваў АПК.

"Трэба мець гэту зарплату - і сяляне будуць задаволены", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі