Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 кастрычніка 2019, 13:13

Лукашэнка не супраць эксперыментаў пры падрыхтоўцы кадраў, але патрабуе вывераных крокаў

18 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка не супраць эксперыментаў пры падрыхтоўцы кадраў, але патрабуе вывераных крокаў. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час наведвання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніцтва ВНУ праінфармавала беларускага лідара аб некаторых новых прапановах, звязаных з падрыхтоўкай і перападрыхтоўкай кадраў. У сувязі з гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу на неабходнасць узважана і абдумана падыходзіць да навацый з улікам таго, каб рэзультатыўнасць была сапраўды высокай.

У ліку агучаных прапаноў - падрыхтоўка ў Акадэміі кіравання паралельна з вучобай у іншай ВНУ таленавітых студэнтаў, гэта значыць, напрыклад, студэнт атрымлівае адукацыю ў адной з абласных ВНУ, а ў рамках дзяржзаказу пачынае вучыцца і ў акадэміі, атрымліваючы як будучы ўпраўленец неабходныя веды. Кіраўнік дзяржавы паставіў пад сумненне такія прапановы і перасцярог, каб не атрымалася адукацыя дзеля адукацыі. Ён не ўпэўнены, што ад такой адначасовай вучобы ў дзвюх ВНУ будзе вялікі толк. Паводле яго слоў, неабходны грунтоўныя, абдуманыя крокі пры прыняцці такіх рашэнняў.

Кіраўніка дзяржавы падрабязна праінфармавалі аб тым, якія сучасныя сістэмы падрыхтоўкі кадраў выкарыстоўваюць у Акадэміі кіравання і як рэалізуюць пастаўленыя задачы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі