5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не хацеў бы выконваць ролю пасрэдніка ва ўкраінскім пытанні. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю амерыканскаму блогеру Марыа Наўфалу, паведамляе БЕЛТА.
"Хачу, каб вы разумелі маю пазіцыю. Больш за ўсё я ненавіджу пасрэдніцтва. Гэта значыць быць паміж кімсьці і рабіць выгляд, што ты штосьці там можаш. Асабліва быць пасрэднікам паміж ЗША і Расіяй або ЗША, Кітаем і гэтак далей. У нас з Расіяй, з Кітаем выдатныя адносіны. Але тым не менш барані бог быць паміж гэтымі гігантамі нейкім пасрэднікам. Для таго каб быць пасрэднікам, як сёння паказвае сітуацыя, трэба валодаць магутным рэсурсам або яшчэ чымсьці", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што з'яўляецца прыхільнікам шчырай палітыкі. "Калі дзесьці штосьці дапамагчы, арганізаваць, падштурхнуць нейкі працэс, калі гэта ў маіх сілах і ў сілах маёй дзяржавы, Беларусі, - з вялікім задавальненнем. Але толькі да таго, каб было людзям лепш, - сказаў ён. - Але я ні ў якім выпадку не хацеў бы быць нейкім пасрэднікам, асабліва па нармалізацыі адносін ва Украіне. Ніякага пасрэдніцтва. Трэба будзе, хтосьці будзе бачыць (тыя, хто вырашае гэта пытанне) інтарэс да Беларусі, мы заўсёды гатовы да гэтага. Але ўлазіць у разборкі гэтыя... Мы ўжо аднойчы ўлезлі, і тут адбыліся перагаворы паміж Расіяй і Захадам (перагаворы ў нармандскім фармаце ў лютым 2015 года. - Заўвага БЕЛТА). Ну і што? Аказваецца, прадстаўнікі буйных заходніх дзяржаў, Германіі і Францыі, якія прадстаўлялі Еўрасаюз, і амерыканцы іх падтрымлівалі, прыехалі для таго, каб Расію падмануць. Яны аб гэтым потым гаварылі. Ну гэта хлусня, гэта зусім не так. Тады было не так. Усё было сур'ёзна, і ніхто нікога не збіраўся падманваць".
Прэзідэнт звязвае такія заявы Франсуа Аланда і Ангелы Меркель з тым, што, відаць, ім "трэба было ўвайсці ў гэту сітуацыю" і сказаць, што яны адыгралі галоўную ролю, каб Украіна атрымала час на падрыхтоўку да вайны з Расіяй. "Гэта хлусня. Але ў палітыцы бывае", - сказаў беларускі лідар.-0-