Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 снежня 2020, 14:34

Лукашэнка: не думаю, што мы будзем кранаць ільготы, звязаныя з дзецьмі

31 снежня, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў Беларусі не варта скарачаць тыя ці іншыя льготы, звязаныя з дзецьмі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі і работнікамі СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнту было зададзена пытанне адносна размоў аб магчымасці скарачэння дэкрэтнага водпуску.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што мінулыя гады ў Беларусі ўжо была праведзена работа па ўпарадкаванні розных ільгот, якія прадастаўляюцца тым ці іншым катэгорыям грамадзян. "Цяпер мы ўжо добра разумеем і ведаем, якія ў нас ільготы. І ўрад унёс прапанову па некаторым упарадкаванні льгот. Я сказаў: не, мы цяпер не кранаем ільготы", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Тым не менш пайшлі размовы, што камусьці льготы ліквідуюць. "Аб гэтым размовы не ідзе, - запэўніў Аляксандр Лукашэнка. - Што датычыцца дзяцей, то наўрад ці мы на гэта пойдзем, таму што самая вялікая праблема ў краіне - дэмаграфічная. Таму ўсё для дзяцей".

Прэзідэнт адзначыў, што нядаўна ў Беларусі было прадоўжана прадастаўленне сямейнага капіталу, вырашаецца пытанне па аператыўным будаўніцтве жылля для шматдзетных.

"Гэта будзе катастрофа, калі мы не будзем прыбаўляць з насельніцтвам, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы - Таму не думаю, што мы будзем кранаць ільготы, звязаныя з дзецьмі. А пакуль аб гэтым размовы сапраўды не было - дэкрэтны водпуск скасаваць, скараціць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі