Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 лютага 2021, 11:24

Лукашэнка: не будзе ў Беларусі карупцыі, пакуль я Прэзідэнт

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што ў краіне будуць па-ранейшаму жорстка змагацца з карупцыяй. Аб гэтым ён заявіў сёння, прымаючы ўдзел у VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я вам хачу сказаць, дарагія мае падначаленыя і чыноўнікі: не будзе тут карупцыі, пакуль я Прэзідэнт. У Беларусі гэта на год (магчымы такія паводзіны прадстаўнікоў улады. - Заўвага БЕЛТА), а потым аб нас пачне народ выціраць ногі", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Разумею, што многія з нас глядзяць на суседнюю Расію: у якіх касцюмах, з якім гадзіннікам на руцэ чыноўнікі там, самыя маленькія нават. Раю вам туды не глядзець. Расія багатая, самая багатая краіна ў свеце. Гавару вам адкрыта: мы ніколі не будзем жыць так, як жывуць у Расіі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама акцэнтаваў увагу чыноўнікаў на недапушчальнасці выказваць фанабэрыю і непавагу да людзей, бо яны, пакінуўшы рана ці позна свае пасады, таксама стануць звычайнымі людзьмі, пенсіянерамі. "Перад кожным паўстане гэта пытанне. І перада мной, і перад вамі. Дык вы ж думайце аб будучым жыцці, стаўцеся да людзей як належыць, паважайце іх", - заклікаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі