Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 верасня 2019, 16:27

Лукашэнка не бачыць пагроз для суверэнітэту Беларусі ў супрацоўніцтве з Кітаем

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўніцтва з Кітаем не нясе пагроз для суверэнітэту Беларусі. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт падкрэсліў, што не лічыць супрацоўніцтва з Кітаем пагрозай для суверэнітэту Беларусі. У той жа час, заўважыў ён, у беларуска-кітайскім партнёрстве, як і ў любых міждзяржаўных адносінах, ёсць свая мяжа, якую бакі не будуць пераходзіць.

"У мяне насцярожанасці амаль няма ў адносінах да Кітая. Тое, што яны экспансіруюць на рынкі, - а хто не ажыццяўляе экспансію? Усе. Вазьміце Еўрасаюз - яны падцягнулі Прыбалтыку і іншыя краіны, таму што перш за ўсё бачылі рынак. Інакш навошта ім з бюджэту выдаваць $2-3 млрд падтрымкі? - задаў рытарычнае пытанне Прэзідэнт. - Гэта, як цяпер гавораць, бізнес, здзелка".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі