Сцяг Панядзелак, 27 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 кастрычніка 2015, 13:43

Лукашэнка: не бачу сэнсу быць уцягнутымі ў гульню мускуламі нашых заходніх і ўсходніх суседзяў

30 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. У Беларусі неабходна пастаянна ўдасканальваць сістэму абароны краіны, у тым ліку і тэрытарыяльную. Такую задачу паставіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на аператыўным зборы каманднага складу Узброеных Сіл Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як кіраўнік дзяржавы я не бачу сэнсу быць уцягнутымі ў гульню мускуламі нашых заходніх і ўсходніх суседзяў, - сказаў Прэзідэнт. - Не час, і гэтага не патрэбна. Трэба займацца рэальнай абаронай, а не паказушнай. І вось тут мы гатовы з Расіяй на любыя мерапрыемствы".

"У плане процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам трэба разлічваць перш за ўсё на ўласныя сілы. Ніхто і ніколі нас не "расхістае", калі мы самі не створым для гэтага перадумовы", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

"Паглядзіце вакол. Ні адзін сучасны канфлікт не пачынаўся ўварваннем замежных армій на тэрыторыю той ці іншай дзяржавы. Цяпер прымяняюцца больш дасканалыя спосабы ўздзеяння, але сцэнарый адзін і той жа - разваліць дзяржаву знутры, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Таму галоўная задача ў тым, каб забяспечыць сацыяльна-палітычную стабільнасць унутры краіны, не дапусціць хаосу і любой дэстабілізацыі абстаноўкі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі