Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 студзеня 2022, 14:22

Лукашэнка назваў звышзадачу для беларускіх вучоных

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Звышзадача, якая стаіць перад беларускімі вучонымі, - гэта стварэнне прарыўных тэхналогій і ўкараненне іх у вытворчасць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні-нарадзе з Нацыянальнай акадэміяй навук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час мерапрыемства кіраўнік дзяржавы ўручыў дзяржаўныя прэміі і дыпломы акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выбраных у снежні 2021 года.

"Дыялог быў адкрытым, канструктыўным. Магу толькі коратка дадаць, што наша звышзадача, якая перад намі і перад беларускімі вучонымі сёння стаіць, - гэта стварэнне прарыўных тэхналогій і ўкараненне іх, асваенне ў вытворчасці. Патрэбны гэтыя прарыўныя тэхналогіі. Паверце, мы знойдзем, як падтрымаць людзей, якія будуць гэтым займацца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што кожны вучоны, дзейнасць якога адзначана Дзяржаўнай прэміяй, які змог дасягнуць такой вышыні, - несумненна нацыянальны здабытак. "Іх няшмат. Напэўна, шмат і быць не можа. Але чым больш, тым лепш", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў вучоных з чарговым значным этапам у жыцці і новым статусам, які, паводле яго слоў, адкрывае новыя гарызонты і прадастаўляе дадатковыя магчымасці зрабіць яшчэ больш карыснага для краіны.

"Галоўнае, каб вашы распрацоўкі не аказаліся "пыльнымі". Каб яны, не дай бог, не засталіся без увагі. Хоць гэта малаверагодна, паколькі само званне лаўрэата Дзяржаўнай прэміі - гэта ўжо дасягненне. Гэта не толькі адкрыццё, гэта і асваенне ў вытворчасці", - звярнуў увагу беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі