Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 ліпеня 2020, 14:34

Лукашэнка назваў сваёй марай будаўніцтва сучаснай аўтатрасы ад Мінска да Полацка

15 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў сваёй марай будаўніцтва сучаснай аўтатрасы ад Мінска да Полацка. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з актывам Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўсе абласныя цэнтры ў краіне злучаны з Мінскам добрымі сучаснымі дарогамі, аднак на гэтым спыняцца нельга, трэба далей развіваць аўтадарожную сетку.

fff1

"У нас няма праблем праехаць па аўтамабільных дарогах або чыгунцы ў Віцебск. Але я вельмі хацеў бы, каб мы з Мінска на Полацк і на Віцебск пабудавалі гэту дарогу. І я даручыў, каб гэты праект ужо зрабілі, каб ён у нас ляжаў на стале. І ў патрэбны момант (гэта адзіная вялікая мара мая), каб усё ж такі мы з Мінска праз Бягомль ажыццявілі будаўніцтва гэтай дарогі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, пакуль яшчэ не настаў час для пачатку рэалізацыі гэтай задумы, няма вострай неабходнасці, не будзе вялікай загрузкі трасы. "Але час ідзе. Я ўпэўнены, калі ў нас будзе гатовы праект, мы запусцім будаўніцтва. Месцамі мы пачалі прыводзіць ужо ў парадак гэту дарогу. За пару гадоў мы яе прывядзём у добры стан, а потым дабудуем чатырохпалосную дарогу - такую, як Брэст-Масква або на Гомель, Магілёў пабудаваны дарогі", - расказаў беларускі лідар.

"Гэта вельмі важны напрамак. І мы, упэўнены, зробім", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі