Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лістапада 2021, 13:41

Лукашэнка назваў страшным парушэннем стральбу польскіх сілавікоў у бок Беларусі

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў назваў страшным парушэннем стральбу польскіх сілавікоў у бок Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Раней былі зафіксаваны факты, калі такія выстралы праводзіліся паверх галоў мігрантаў, якія знаходзяцца на граніцы з Польшчай.

"За мінулыя суткі палякі паспрабавалі выштурхнуць на нашу тэрыторыю больш за тысячу чалавек. Вы разумееце, ловяць іх там, аж да граніцы Германіі, а можа, і ў Германіі, вывозяць на граніцу і ў розных месцах пачынаюць выштурхоўваць. Праўда, ні адзін чалавек на нашу тэрыторыю не прайшоў, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Збіваюць, ламаюць рэбры, каб не відаць было. Людзі ўсе ў сіняках, збітыя, пераламаныя. Выкідваюць іх проста на дзяржаўную граніцу".

"Што недапушчальна (я не ведаю, чаму гэта СМІ кожны дзень не паказваюць) - яны адкрываюць стральбу ў нашым напрамку паверх галоў. Як пагранічнік вам кажу: у савецкія часы, калі б толькі з сумежнай тэрыторыі ў наш бок быў заўважаны хоць адзін выстрал, там сцерлі б усё з зямлі. Гэта страшнае парушэнне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што ў гэтым кантэксце ўжо не вядзе размову аб якой-небудзь маралі: "Вы бачыце, што дзіця гэта просіць вады папіць. Стаяць (польскія ваенныя. - Заўвага БЕЛТА) як фашысты, гестапа, уключаюць пражэктары ноччу, гучную сувязь і пачынаюць цкаваць. Каго - дзяцей, дзеці спаць не могуць, якіх укладваюць у гэтыя няшчасныя палаткі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі