Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 снежня 2019, 15:59

Лукашэнка назваў сябе заўзятым прыхільнікам захавання Еўрасаюза

3 снежня, Бялград /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступае за захаванне Еўрапейскага саюза. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння журналістам пасля перагавораў з Прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я заўзяты прыхільнік захавання Еўрапейскага саюза, які заўсёды санкцыі ўводзіў супраць Беларусі. Еўрапейскі саюз - гэта адна з наймагутнейшых апор нашай планеты. Калі яго вырваць з-пад гэтай сістэмы, яна не проста захістаецца, а можа абваліцца. Таму я прыхільнік захавання Еўрапейскага саюза", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Наконт жадання Сербіі стаць членам ЕС Прэзідэнт заявіў, што цяпер Еўропе не да гэтага. "Вы ж бачыце, якая сітуацыя ў самім Еўрапейскім саюзе. Ім не да прыёмаў новых членаў, хоць бы захаваць старых", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што Сербія "заўсёды знойдзе шчасце і ў ЕС, і ў ЕАЭС". "І тут мы гатовы з вамі працаваць", - запэўніў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі