Фота Reuters
3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на IV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы абазначыў сапраўдныя прычыны пратэснай актыўнасці ў краінах Еўрасаюза, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Відавочна, што сапраўдная прычына нарастаючых пратэстаў у Еўропе - гэта эканамічныя і сацыяльныя праблемы, нястрымны рост цэн і тарыфаў, зніжэнне ўзроўню жыцця і бяспекі, разгул злачыннасці", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.
Разам з тым Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі не радуюцца такой сітуацыі ў суседніх краінах, таму што з-за гэтага можа адбыцца дэстабілізацыя і ўнутры нашай краіны. "Яны вось, за агароджай, як Украіна... Тыя ідэалагічныя наратывы і іншыя дэманстрацыі пры панаванні інтэрнэту хутка могуць перакінуцца на суседнія дзяржавы. Таму нам радавацца не трэба. Нам трэба глядзець, рабіць высновы, атрымліваць урокі, каб у нас гэтага не здарылася", - арыентаваў Аляксандр Лукашэнка.
Ён адзначыў, што Беларусь у 2020 годзе перажывала нешта падобнае, калі б тады не вытрымала ў тым процістаянні з Захадам, вайна ішла б на гэтай тэрыторыі. "Але тут яны прайгралі. Прызнаць не хочуць, хоць я на перагаворах з амерыканцамі і еўрапейцамі гаварыў: я гатовы перагарнуць старонку, але вы прайгралі. Вы павінны хаця б самі сабе, непублічна прызнацца: вы прайгралі, давайце наладжваць адносіны. Не. Канфрантацыя і разгортванне ваенных дзеянняў, санкцый, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Шэсць гадоў санкцый - мы што з Расіяй рухнулі? Не. Свет вялікі. І тыя, хто ўводзіў санкцыі, так ці інакш гандлююць з Расіяй".
У цяперашняй сітуацыі для Еўрасаюза самае простае выйсце - прадаўжаць дэманізаваць Беларусь, Расію і біць бумерангам бяздумных санкцый па саміх сабе, канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. "І тады адзіным варыянтам, вядома, застаецца павальная мілітарызацыя: праз прапаганду трымаць у страху людзей, праз гонку ўзбраенняў трымаць пад кропельніцай сваю прамысловасць", - дадаў ён.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што цяпер у Еўропе ў наяўнасці дэіндустрыялізацыя грамадзянскіх галін. Коціцца пад адхон, напрыклад, аўтапрам Германіі, зусім яшчэ нядаўна лепшы ў свеце. "Паглядзіце, якія машыны цяпер у нас, у Расіі, у Азіі, ды і ўсюды. Самыя сучасныя кітайскія аўтамабілі. Еўрапейцы і амерыканцы гэтага хацелі? Не (яны аб гэтым гавораць адкрыта). І мы ў сябе ў Беларусі з задавальненнем збіраем аўтамабілі сумесна з Расіяй і Кітаем. Ты пайшоў з рынку - на тваё месца прыйшоў іншы. Так працуе эканоміка, і ніякія санкцыі гэтага не адменяць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
"Можна, вядома, сказаць: "Еўрапейцы займаюцца самаізаляцыяй, ну і няхай. У выніку Еўрасаюз толькі слабее". Але хацелася б спытаць у краін - заснавальніц ЕС: такім яны бачылі будучыню свайго аб'яднання, да гэтага яны імкнуліся?" - рытарычна спытаў кіраўнік дзяржавы.
Саму задуму па стварэнні Еўрасаюза Прэзідэнт лічыць выдатнай, паколькі гэта арганізацыя магла б стаць адной з апор шматпалярнага свету, які ніхто не спыніць і пазбегнуць яго немагчыма. "Моцны, самадастатковы Еўрасаюз быў бы ў інтарэсах усіх. Мы не раз заклікалі да гэтага. Я, як чалавек, які даўно ў палітыцы, абсалютна ўпэўнены: заўтра яны (краіны ЕС. - Заўвага БЕЛТА) будуць разам з Расіяй. Абставіны, жыццё іх да гэтага штурхае. Высокатэхналагічны Еўрапейскі саюз, вялізныя рэсурсы на ўсходзе іх да гэтага штурхаць будуць. Прыйдуць новыя людзі, якія зменяць гэту палітыку, - падкрэсліў ён. - Пакуль жа Еўропа вырашыла абносіць глухой агароджай свой ужо зусім не квітнеючы сад, спрабуючы стварыць ідэалагічна стэрыльнае грамадства пад лозунгамі ліберальнай дэмакратыі, але без лібералізму і без дэмакратыі".
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, як у савецкі час крытыкавалі саюз за Берлінскую сцяну - загароду паміж Заходняй і Усходняй Германіяй. "А што яны цяпер робяць?" - спытаў Прэзідэнт з намёкам на будаўніцтва заходнімі суседзямі Беларусі рэальных сцен на граніцы. Зрэшты, у гэтым можна знайсці і станоўчы для краіны момант, заўважыў беларускі лідар: калі пачнуць з намі ваяваць - гэту загароду давядзецца ім жа пераадольваць.-0-
"Відавочна, што сапраўдная прычына нарастаючых пратэстаў у Еўропе - гэта эканамічныя і сацыяльныя праблемы, нястрымны рост цэн і тарыфаў, зніжэнне ўзроўню жыцця і бяспекі, разгул злачыннасці", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.
Разам з тым Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі не радуюцца такой сітуацыі ў суседніх краінах, таму што з-за гэтага можа адбыцца дэстабілізацыя і ўнутры нашай краіны. "Яны вось, за агароджай, як Украіна... Тыя ідэалагічныя наратывы і іншыя дэманстрацыі пры панаванні інтэрнэту хутка могуць перакінуцца на суседнія дзяржавы. Таму нам радавацца не трэба. Нам трэба глядзець, рабіць высновы, атрымліваць урокі, каб у нас гэтага не здарылася", - арыентаваў Аляксандр Лукашэнка.
Ён адзначыў, што Беларусь у 2020 годзе перажывала нешта падобнае, калі б тады не вытрымала ў тым процістаянні з Захадам, вайна ішла б на гэтай тэрыторыі. "Але тут яны прайгралі. Прызнаць не хочуць, хоць я на перагаворах з амерыканцамі і еўрапейцамі гаварыў: я гатовы перагарнуць старонку, але вы прайгралі. Вы павінны хаця б самі сабе, непублічна прызнацца: вы прайгралі, давайце наладжваць адносіны. Не. Канфрантацыя і разгортванне ваенных дзеянняў, санкцый, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Шэсць гадоў санкцый - мы што з Расіяй рухнулі? Не. Свет вялікі. І тыя, хто ўводзіў санкцыі, так ці інакш гандлююць з Расіяй".У цяперашняй сітуацыі для Еўрасаюза самае простае выйсце - прадаўжаць дэманізаваць Беларусь, Расію і біць бумерангам бяздумных санкцый па саміх сабе, канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. "І тады адзіным варыянтам, вядома, застаецца павальная мілітарызацыя: праз прапаганду трымаць у страху людзей, праз гонку ўзбраенняў трымаць пад кропельніцай сваю прамысловасць", - дадаў ён.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што цяпер у Еўропе ў наяўнасці дэіндустрыялізацыя грамадзянскіх галін. Коціцца пад адхон, напрыклад, аўтапрам Германіі, зусім яшчэ нядаўна лепшы ў свеце. "Паглядзіце, якія машыны цяпер у нас, у Расіі, у Азіі, ды і ўсюды. Самыя сучасныя кітайскія аўтамабілі. Еўрапейцы і амерыканцы гэтага хацелі? Не (яны аб гэтым гавораць адкрыта). І мы ў сябе ў Беларусі з задавальненнем збіраем аўтамабілі сумесна з Расіяй і Кітаем. Ты пайшоў з рынку - на тваё месца прыйшоў іншы. Так працуе эканоміка, і ніякія санкцыі гэтага не адменяць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка."Можна, вядома, сказаць: "Еўрапейцы займаюцца самаізаляцыяй, ну і няхай. У выніку Еўрасаюз толькі слабее". Але хацелася б спытаць у краін - заснавальніц ЕС: такім яны бачылі будучыню свайго аб'яднання, да гэтага яны імкнуліся?" - рытарычна спытаў кіраўнік дзяржавы.